https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь і Казахстан будуць супрацоўнічаць у галіне нафтаперапрацоўкі


Аб гэтым заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 мая ў Астане ў ходзе брыфінгу па выніках перамоў з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым.
"Мы выходзім на новыя тэмы супрацоўніцтва: гэта, у перспектыве, нафтаперапрацоўка. Мы вельмі зацікаўлены ў гэтым. Гэта дазволіць дыверсіфікаваць пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў на тэрыторыі Беларусі", — прыводзіць словы Лукашэнкі агенцтва Kazinform.

Ён адзначыў, што Беларусь можа прапанаваць Казахстану супрацоўніцтва ў галіне нафтахіміі. "У нас яна (галіна нафтахіміі. — БелаПАН.) мае ўдзельную вагу. Я ўпэўнены, што вам гэтая тэма цікавая, блізкая, зразумелая, і ў гэтым дачыненні вы можаце на нас разлічваць", — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, Беларусь разлічвае, што ў АЭП не будзе штучных перашкод для пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў. "Мы вельмі разлічваем, што ў Адзінай эканамічнай прасторы не будзе штучных перашкод, якія сёння існуюць, для пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь і далейшай перапрацоўкі, як і іншых тавараў", — заявіў Лукашэнка.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 24 мая 2011
 
Дата публикации:24.05.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2275
 
Ключевые слова:
Нефтехимия Беларусь-Казахстан
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме