https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства заклікала Еўрасаюз спыніць удзел беларускіх улад у гэтай праграме


Прадстаўнікі Нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці праграмы "Усходняе партнёрства" заклікалі ўрады еўрапейскіх краін, Савет Еўропы, ААН, Еўракамісію, Еўрапарламент і Савет Еўрасаюза спыніць удзел беларускіх улад ва Усходнім партнёрстве і шэрагу праграм тэхнічнай дапамогі.
Зварот апублікаваны на сайце http://eurobelarus.info 9 студзеня.

Паводле меркавання яго аўтараў, удзел беларускіх улад ва Усходнім партнёрстве, міжурадавых праграмах тэхнічнай дапамогі ў сферы эканомікі, энергетыкі і трансгранічнага супрацоўніцтва, а таксама перамовы аб даванні эканамічных і гандлёвых прэферэнцый павінны быць прыпынены "да спынення крымінальнага праследавання і іншых неправавых дзеянняў у дачыненні да кандыдатаў у прэзідэнты і грамадзянскіх актывістаў, якія знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ" і іншых ізалятарах, а таксама ў дачыненні да асоб, "прэвентыўна затрыманых міліцыяй напярэдадні падзей 19 снежня".

Аўтары звароту заклікаюць пералічаныя арганізацыі "стварыць міжнародную камісію" для расследавання падзей 19—20 снежня і прыцягнення да адказнасці іх "рэальных вінаватых".

Яны просяць еўраструктуры і ААН звярнуцца да міністраў замежных спраў, адукацыі, працы і сацыяльнай абароны Беларусі "з заявай аб недапушчальнасці практыкі адлічэнняў студэнтаў і навучэнцаў з навучальных устаноў Беларусі, а таксама звальненняў з працоўных месцаў у сувязі з удзелам у мірных акцыях пратэсту і немагчымасці працягваць супрацоўніцтва з Беларуссю ва ўсіх сферах у выпадку такіх адлічэнняў".

Зварот утрымлівае заклік "узмацніць рэгулярныя кантакты і дыялог арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі з рознымі еўрапейскімі суб`ектамі", а таксама адмяніць консульскі збор для грамадзян Беларусі пры атрыманні шэнгенскай візы ў пасольствах краін ЕС у Мінску.

Аўтары звароту разлічваюць, што "рэакцыя ЕС і абмежаванні ў кантактах і ва ўзаемадзеянні будуць скіраваны на рэальных вінаватых, уключаючы вышэйшых службовых асоб, але не на стаўленне да краіны ў цэлым, яе народа і грамадзянскай супольнасці".

Пад зваротам падпісаліся больш за 50 прадстаўнікоў арганізацый грамадзянскай супольнасці, у тым ліку спікер Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, нацыянальны каардынатар форуму па Беларусі Уладзіслаў Вялічка.

Антон Тарас, БелаПАН
Мінск, 10 студзеня 2011 
 
Дата публикации:11.01.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:4175
 
Ключевые слова:
Восточное партнёрство Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме