https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Калі краіны Захаду змогуць перажыць гэты год без катастрафічных узрушэнняў праз санкцыйны бумеранг — гэта можна будзе назваць цудам


Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала АНТ выказаў эканамічны аналітык Георгій Грыц.
«Што чакае наогул спажыўцоў на Захадзе? Прывяду прыклад ЗША. 20% хатніх гаспадарак сёння не ў стане аплачваць камуналку. Гэта вялікая лічба. Пражыць немагчыма. Тое ж самае — Еўропа. Інфляцыя сама разбіваецца на некалькі фарматаў: кошт харчавання, кошт энергарэсурсаў, кошт спажывецкага кошыку. Першае, другое, трэцяе — + 40%. Так, сукупная інфляцыя — у раёне 9% у Еўропе ў сярэднім. У некаторых краінах, у тых жа прыбалтыйскіх, якія сябе пазіцыянуюць на пярэднім фронце са сваімі ўсходнімі партнёрамі, у іх +20%. З гэтага пункту гледжання, перазімуем, паглядзім», — разважае Георгій Грыц.

Паводле яго слоў, ёсць яшчэ адзін трэнд. «Ёсць сектар прамысловых прадпрыемстваў, прыватнага, дзяржаўнага бізнесу. Літаральна ў панядзелак адкрыўся вялікі энергетычны форум у Італіі. Там выступаў генеральны дырэктар: ён скардзіўся, што за апошнія два гады кошт энергарэсурсаў (а гэта партнёр ў транзіце газу, у тым ліку і расійскага) вырас ў 20 разоў! Мы ўжо гаворым пра спотавыя цэны 3000+, Дзмітрый Мядзведзеў кажа аб 10 000. А ў нас — 128 далараў. Ёсць параўнанне: 128 далараў і 3000?», — сказаў эканамічны аналітык.

Георгій Грыц узгадаў словы Дональда Туска: сотні прадпрыемстваў польскіх не вытрымаюць падвышэння коштаў. «Атрымліваецца ідэальны шторм. Гаспадаркі на ўзроўні асабістых гаспадарак, дэградацыя эліты, і бізнес сам кладзецца. Фактычна сёння, калі Захад перажыве гэты год, гэта будзе цуд», — урэўнены эсперт.

Звязда, 8 верасня 2022
 
Дата публикации:08.09.2022
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:794
 
Ключевые слова:
Энергетика Евросоюз Природный газ Спотовые цены Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме