https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мы пераканаліся ў правільнасці развіцця ў бок еўразійскай інтэграцыі


Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў вузкім складзе, якое праходзіць у Мінску.
«Гэта пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета праходзіць у няпросты час. Нам даводзіцца трымаць абарону ў глабальнай эканамічнай вайне. Упэўнены, што мы маем усё неабходнае, каб паспяхова прайсці гэты складаны перыяд і зрабіць ЕАЭС яшчэ больш моцным», — сказаў Раман Галоўчанка.

«Эканомікі нашых краін не прагнуліся пад напорам санкцыйнага ўціску калектыўнага Захаду, як прадракалі некаторыя так званыя эксперты. У многім гэтаму садзейнічалі прынятыя сумесныя меры. Мы чарговы раз пераканаліся ў правільнасці выбранага вектара развіцця, сфакусіраванага на еўразійскай інтэграцыі», — падкрэсліў прэм’ер-міністр.

Раман Галоўчанка выказаў упэўненасць, што гэта пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета пройдзе ў канструктыўным рэчышчы і бакі змогуць дамовіцца па ўсіх пытаннях парадку дня.

Кіраўнікі ўрадаў краін ЕАЭС абмяркуюць пытанні ўвядзення маркіроўкі тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі ў ЕАЭС, стварэння камісіі па кааперацыі і імпартазамяшчэнні ў прыярытэтных і высокатэхналагічных галінах прамысловасці, праграму сумесных дзеянняў дзяржаў — членаў ЕАЭС у сферы абароны правоў спажыўцоў. Членам міжурадавага савета будуць прадстаўлены справаздачы ЕЭК за 2021 год аб маніторынгу правядзення ацэнкі рэгулюючага ўздзеяння праектаў рашэнняў камісіі, аб стане канкурэнцыі на трансгранічных рынках у 2021 годзе і мерах, якія прымаюцца па спыненні парушэнняў агульных правіл канкурэнцыі, даклад аб рэалізацыі праектаў у рамках лічбавага парадку дня ЕАЭС.

У мэтах далейшай інтэграцыі нацыянальных транспартных сістэм дзяржаў ЕАЭС у сусветную транспартную сістэму і павелічэння аб’ёмаў гандлю плануецца разгляд пытанняў развіцця транспартнай інфраструктуры еўразійскіх транспартных калідораў і маршрутаў, якія ўваходзяць у тым ліку ў міжнародныя транспартныя калідоры «Усход — Захад» і «Поўнач — Поўдзень».

Акрамя таго ў парадку дня абмеркаванне пытанняў электроннага гандлю, мытнага супрацоўніцтва, выкананне папярэдніх даручэнняў міжурадавага савета і іншыя.

Звязда, 20 чэрвеня 2022
 
Дата публикации:20.06.2022
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:1095
 
Ключевые слова:
Санкции ЕАЭС Интеграция Тамлжня Логистика Кооперация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме