https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка на сустрэчы з Мясніковічам унёс цікавыя і смелыя прапановы па паглыбленні інтэграцыі ў ЕАЭС


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу са старшынёй Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаілам Мясніковічам.
"Адбылася вельмі грунтоўная размова і мой даклад па коле актуальных пытанняў у еўразійскай эканамічнай інтэграцыі. Я вельмі ўдзячны Аляксандру Рыгоравічу за цікавыя, такія, я сказаў бы, смелыя прапановы па паглыбленні інтэграцыі", - расказаў Міхаіл Мясніковіч журналістам па выніках сустрэчы.

Паводле яго слоў, кіраўнік беларускай дзяржавы выйшаў на пытанні, якія значна шырэйшыя, чым тыя, што прадугледжаны праектам парадку дня маючага адбыцца саміту і першага Еўразійскага эканамічнага форуму ў Бішкеку. Лідары краін прымуць удзел у гэтых мерапрыемствах у фармаце відэаканферэнцыі.

"Шмат увагі было ўдзелена пытанням перспектывы, якім быць ЕАЭС пасля 2025 года. Таму што да 2025 года ў нас дзейнічае стратэгія развіцця ЕАЭС, якую кіраўнікі дзяржаў зацвердзілі ў снежні 2020 года. А вось што за 2025 годам... У гэтым плане, вядома, пытанні, звязаныя з інвестыцыйным супрацоўніцтвам, стварэннем сумесных кампаній транс`еўразійскіх кампаній. У першую чаргу расійска-беларускіх, якія будуць даволі ўпэўнена адчуваць сябе на ўнутраным рынку і вырабляць тыя тавары, якія запатрабаваны на сусветных рынках. І вось тут вельмі цікавыя і канструктыўныя рэкамендацыі былі сфармуляваны Аляксандрам Рыгоравічам, якія датычацца інстытутаў развіцця. Гэта не толькі Еўразійскі банк развіцця, Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця", - заявіў Міхаіл Мясніковіч.

"І, вядома, унутраныя крыніцы. Цяпер, здавалася б, недружалюбныя паводзіны іншых краін, але гэта менавіта той час, калі неабходна вельмі сур`ёзна інвеставаць у стварэнне новых праектаў. У першую чаргу імпартазамяшчальных. Вось гэтыя ўсе пытанні мною прыняты для далейшай прапрацоўкі. Безумоўна, наперадзе яшчэ вельмі сур`ёзная размова на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета", - сказаў старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Сур`ёзна абмяркоўваліся і пытанні размеркавання імпартных пошлін. "У адпаведнасці з дагаворам аб ЕАЭС 2014 года пошліны збіраюцца ў нацыянальных валютах. Потым расшчапляюцца, перадаюцца нацыянальнаму банку, які канверсуе ў долары, і ўжо ідзе праз долар размеркаванне ў казначэйства іншых краін", - растлумачыў Міхаіл Мясніковіч.

"Цяпер падпісана часовае пагадненне, па якім працуюць Беларусь і Расія на базе расійскага рубля. А Арменія, Казахстан і Кыргызстан выкарыстоўваюць старую схему валютных разлікаў паміж сабой, а з намі - на базе расійскага рубля. У гэтым плане, безумоўна, будзе цікавае вельмі разглядацца пытанне (на маючым адбыцца саміце ЕАЭС.), якое датычыцца ўнясення змяненняў у дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе па нейкай сучаснай мадэлі і схеме разлікаў", - заявіў старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Паводле яго слоў, Аляксандр Лукашэнка выказаў свае меркаванні наконт гэтага, якія, безумоўна, будуць выкарыстоўвацца ў сваёй практычнай дзейнасці. "І ў астатні час яшчэ трэба будзе падкарэктаваць пэўныя дакументы, праекты якіх прадстаўляюцца на разгляд кіраўнікам дзяржаў", - дадаў Міхаіл Мясніковіч.

19 мая 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.05.2022
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:979
 
Ключевые слова:
Таможенные пошлины ЕАЭС Российский рубль Импортозамещение Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме