https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі пачалася сяўба грэчкі і проса


Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных на 10 мая, раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (з грэчкай і просам) засеялі на 680,5 тыс. га. У Брэсцкай вобласці гэтыя культуры пасеяны на 95 працэнтаў плошчы, у Гродзенскай - на 94,9 працэнта, у Мінскай - на 94,7 працэнта, а ў Магілёўскай - на 89,1 працэнта. У Віцебскай і Гомельскай абласцях сяўба завершана.

У цэлым яравая сяўба ў Беларусі праведзена на плошчы 1563,2 тыс. га, што складае 70,4 працэнта ад плана. У Брэсцкай вобласці пасеяна 84,2 працэнта ад запланаванага аб`ёму, Віцебскай - 72,5 працэнта , Гомельскай - 56,6 працэнта, Гродзенскай - 83,3 працэнта, Мінскай - 72,8 працэнта і ў Магілёўскай - 52,5 працэнта ад плана.

План сяўбы грэчкі выкананы на плошчы 2,6 тыс. га, або 7,98 працэнта да плана, а проса - на 1 тыс. га, або 10,53 працэнта. Лён пасеялі на 38,8 тыс. га, або 78,2 працэнта, цукровыя буракі - на 89,7 тыс. га, або 91,1 працэнта, аднагадовыя травы - на 128,7 тыс. га, або 48,3 працэнта. Агароднінныя культуры пасадзілі на плошчы 3,49 тыс. га, гэта 56,3 працэнта ад плана, бульбу высадзілі на 14,3 тыс. га, што складае 69,3 працэнта ад запланаванага аб`ёму. Кукуруза пасеяна на плошчы 555,7 тыс. га, або 52,2 працэнта ад плана.

Глебу пад сяўбу яравых культур падрыхтавалі на 1563,2 тыс. га (70,4 працэнта плана). У бягучым годзе гэтыя культуры будуць размешчаны на плошчы 2221,9 тыс. га.

10 мая 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.05.2022
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:964
 
Ключевые слова:
Зерновые Посевная кампания Продовольственная безопасность Сельское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме