https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь забяспечвае сябе амаль усімі неабходнымі прадуктамі


Рэспубліка вырабляе малочнай прадукцыі ў два з паловай разы больш, чым краіне трэба. Таксама вырабляецца дастаткова мяса, бульбы і гародніны.
У Беларусі ўзровень самазабеспячэння амаль па ўсіх прадуктовых групах перавышае ўзровень спажывання, паведаміў у эфіры тэлеканала "МІР24" міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло.

Па малочнай галіне Беларусь мае ўзровень самазабеспячэння 256%, што ў два з паловай разы больш, чым краіне трэба. Па мясу гэты паказчык склаўся на ўзроўні 135%, а па бульбе і агародніне - крыху больш за 100%.

Як падкрэсліў Брыло, аб`ём харчавання, што вырабляецца ў краіне, дае магчымасць забяспечваць унутраны рынак.

"Мы максімальна выкарыстоўваем нашы тэрытарыяльныя і кліматычныя ўмовы для таго, каб мінімізаваць тую колькасць імпарту, якая калісьці паступала ў краіну. Зразумела, што пазіцыі па апельсінах, мандарынах і гэтак далей мы не закрыем. Гэта ўжо справа гандлёвых сетак і бізнесу, якія будуць адшукваць тыя краіны, адкуль можна будзе прывезці гэтыя прадукты. Што тычыцца агародніннай групы, мы павінны павялічваць вытворчасць, каб павялічыць імпартазамяшчэнне па гэтых пазіцыях", - прыводзіць словы міністра БелТА.

Экспарт і лагістычныя ланцужкі

Праблем з лагістыкай, паводле слоў кіраўніка профільнага ведамства, у беларускіх прадпрыемстваў няма, бо літаральна за 3-4 тыдні ім удалося іх перафарматаваць. І зараз у айчынных вытворцаў прадуктаў харчавання развіваюцца розныя напрамкі паставак.
Часткова беларуская прадукцыя ідзе праз Наварасійск, Санкт-Пецярбург, але асноўныя долі паставак у трэція краіны і ў Кітай ідуць прыкладна тыдзень чыгуначным шляхам праз Уладзівасток.

"Мы насуперак усяму знайшлі самы кароткі шлях паставак, і цяпер праблем з лагістыкай у нашых прадпрыемстваў няма", - падкрэсліў ён.

Што да экспарту, то геаграфія паставак беларускай прадукцыі з кожным годам пашыраецца, у тым ліку па хлебе і кандытарскіх вырабах. Так, у мінулым годзе прадукты беларускай вытворчасці былі прадстаўлены на прылаўках у 44 краінах свету.

"Нядрэнныя паказчыкі па экспарту харчовых тавараў былі ў 2021 годзе: тэмп росту каля 120%. Гэты год мы пачалі з такім жа прыкладна ростам", - сказаў Ігар Брыло.

Супрацоўніцтва з расійскімі рэгіёнамі

Нядаўна з Прыморскага краю вярнулася вялікая беларуская дэлегацыя. Там адбыліся перамовы, размова ішла ў тым ліку аб сельскай гаспадарцы. Дык вось, паводле інфармацыі міністра, за апошнія 2-3 гады ў гэтым расійскім рэгіёне было адкрыта каля 150 магазінаў з беларускімі прадуктамі харчавання.

Беларусь у сваю чаргу зацікаўлена ў пастаўках з Прыморскага краю свежай і марожанай рыбы, морапрадуктаў.

Мінск, 2 мая 2022
Sputnik
 
Дата публикации:02.05.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1113
 
Ключевые слова:
Импортозамещение Продовольственная безопасность Кооперация Сотрудничество Диверсификация экспорта Росия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме