https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь у студзені-лютым павялічыла экспарт тавараў і паслуг да $7,7 млрд


Пра гэта сведчаць дадзеныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка.
Беларусь у студзені-лютым 2022 года павялічыла экспарт тавараў і паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам 2021-га на 19,5% да $7,717 млрд.

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг склаў $14,709 млрд, што на 20,6% больш, чым за студзень-люты 2021 года. У тым ліку імпарт склаў $6,991 млрд (рост на 21,7%). Станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склалася на ўзроўні $726,5 млн (у студзені-лютым 2021-га сальда таксама было станоўчым — $712 млн).

Знешнегандлёвы абарот тавараў вырас на 24,3% да $12,471 млрд. Экспарт тавараў павялічыўся на 23,1% да $6,225 млрд, імпарт — на 25,5% да $6,246 млрд. Сальда склалася адмоўнае ў памеры $20,1 млн (у студзені-лютым 2021 года яно было станоўчым і складала $81,9 млн).

Знешнегандлёвы абарот паслуг вырас на 3,3% да $2,237 млрд. Экспарт паслуг павялічыўся на 6,8% да $1,492 млрд, імпарт знізіўся на 2,9% да $745,4 млн. Сальда знешняга гандлю паслугамі склалася станоўчае ў памеры $746,6 млн (у студзені-лютым 2021 года станоўчае сальда складала $630,1 млн).

Звязда, 11 красавіка 2022
 
Дата публикации:11.04.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:692
 
Ключевые слова:
Экспорт Импорт Товарооборот Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме