https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Самы нізкі ўзровень беспрацоўя ў студзені сярод краін ЕАЭС зафіксаваны ў Беларусі


Аб гэтым паведамляецца на сайце ЕЭК.
Беспрацоўе ў Еўразійскім эканамічным саюзе ў студзені скарацілася, самы нізкі яе ўзровень зафіксаваны ў Беларусі. Пра гэта сведчаць дадзеныя экспрэс-інфармацыі Дэпартамента статыстыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі.

«Колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у службах занятасці насельніцтва дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза, па стане на канец студзеня 2022 года склала 983,8 тыс. чалавек, — гаворыцца ў інфармацыі ЕЭК. — Такім чынам, колькасць беспрацоўных складае 1% ад колькасці працоўнай сілы. У 2021 годзе гэты паказчык складаў 3,1%».

Па дадзеных ЕЭК, у Беларусі ў канцы студзеня 2022 года налічвалася 6,3 тыс. беспрацоўных, што складае 0,1% да колькасці працоўнай сілы (у студзені 2021 года 8,1 тыс. і 0,2% адпаведна), у Кыргызстане — 75,7 тыс., або 2,9% (у студзені 2021 года 77,4 тыс. і 3%), у Казахстане — 138,7 тыс., або 1,5% (у студзені 2021 года 172,3 тыс. і 1,9%), У Расіі — 705,4 тыс., або 0,9% (у студзені 2021 года 2 млн 529,5 тыс.. У Арменіі за год колькасць беспрацоўных скарацілася з 62,2 тыс. да 57,7 тыс. (дадзеныя аб працэнтных адносінах да колькасці працоўнай сілы па гэтай краіне адсутнічаюць).

«Па апошніх наяўных дадзеных, у адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднай арганізацыі працы ўзровень беспрацоўя па ЕАЭС склаў, па ацэнцы, 4,6% колькасці працоўнай сілы (III квартал 2021 года), у тым ліку ў Арменіі — 15% (III квартал 2021-га), Беларусі — 3,8% (IV квартал 2021-га), Казахстане — 4,9% (IV квартал 2021-га), Кыргызстане — 5,8% (2020 год), Расіі — 4,3% (IV квартал 2021 года)», — гаворыцца ў інфармацыі Дэпартамента статыстыкі ЕЭК.

Звязда, 11 сакавіка 2022
 
Дата публикации:11.03.2022
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:369
 
Ключевые слова:
Статистика Безработица Пандемия ЕАК
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме