https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Санкцыі ператварылі долар ЗША і еўра ў смеццевыя валюты


Такое меркаванне выказаў 22-га сакавіка падчас відэамоста член Калегіі (міністр) па інтэграцыі і макраэканоміцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Глазьеў.
«Санкцыі фактычна ператварылі долар і еўра ў смеццевую валюту, для Расіі і Беларусі ва ўсякім разе. А паколькі Расія з’яўляецца галоўным цэнтрам гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў ЕАЭС, адмова ад выкарыстання долара, еўра і фунта ў нашых узаемаадносінах прадвызначана самімі санкцыянерамі. Тым самым, уводзячы такія жорсткія санкцыі супраць Расіі, ЗША і Еўрасаюз рэзка паскорылі пераход да новага светагаспадарчага ўкладу і фактычна стымулююць ператок рэсурсаў, ператок гандлю і супрацоўніцтва ў азіяцкім напрамку», — сказаў Сяргей Глазьеў.

«Цалкам зразумела, што нам трэба як мага хутчэй асвойваць інстытуты новага светагаспадарчага ўкладу, укараняць і нарошчваць тэхналогіі новага тэхналагічнага ўкладу. Гэты санкцыйны націск, які аказваецца сёння на Расію, на Беларусь, на ўвесь наш Еўразійскі эканамічны саюз, у рэальнасці толькі паскарае гэты пераход», — падкрэсліў міністр ЕЭК.

Ён канстатаваў: краінам ЕАЭС неабходна думаць аб пераходзе на нацыянальныя валюты, падрыхтоўцы міжнароднага дагавора аб новай валютна-фінансавай архітэктуры, які ўключаў бы не толькі краіны ЕАЭС, але і ўсе дзяржавы, якія не хочуць залежаць ад самавольства Захаду.

«На нашых вачах адбываецца кардынальнае змяненне ў валютна-фінансавай архітэктуры сусветнага ўладкавання, — адзначыў Сяргей Глазьеў. — Мы да гэтага рыхтаваліся». Паводле яго слоў, у ЕАЭС створана тэхналагічная магчымасць спалучэння плацежных сістэм — як банкаўскіх, так і нацыянальных. «Мы гатовы тэхналагічна да фармавання новай, сваёй, сусветнай эканамічнай прасторы, абароненай ад агрэсіі і недружалюбных дзеянняў трэціх краін», — заявіў ён.

Разам з тым міністр ЕЭК прызнаў: яшчэ, на жаль, захоўваецца вялікая залежнасць ад долара і еўра. У прыватнасці, цэнаўтварэнне адбываецца па-ранейшаму на асноўных рынках у гэтых валютах.

«Мы цяпер працуем над канцэпцыяй біржавой прасторы ЕАЭС, дзе імкнёмся прапанаваць нашы ўласныя ўнутраныя механізмы цэнаўтварэння ў нацыянальных валютах, сфарміраваць паўнацэнную інфраструктуру функцыянавання эканомікі ў нацыянальных валютах», — дадаў ён.

Звязда, 22 сакавіка 2022
 
Дата публикации:22.03.2022
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:309
 
Ключевые слова:
Дедолларизация Санкции США Евросоюз ЕАЭС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме