https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МЗС Беларусі: Мінск прыме жорсткія, але адэкватныя меры на санкцыі ЕС


Мінск жорстка, але адэкватна адкажа на санкцыі ЕС, гаворыцца ў афіцыйнай заяве, распаўсюджанай міністэрствам замежных спраў Беларусі.

"Выключна ў якасці адказу намі, як і заяўлялася раней, будуць прыняты жорсткія, асіметрычныя, але адэкватныя меры", - адзначаецца ў заяве.

Падкрэсліваецца, што "чым далей будзе працягвацца гэты працэс, тым больш відавочнай становіцца яго небяспека ўжо для стабільнасці і бяспекі ўсяго нашага рэгіёну".

"І віна за ўсё ляжыць выключна на ініцыятары санкцыйнай спіралі і агрэсіі - Еўрапейскім саюзе. Усё яшчэ заклікаем еўрапейскіх палітыкаў раздумацца", - адзначаецца ў заяве, апублікаванай на сайце МЗС Беларусі.

"Дэманізацыя краіны"

Там таксама ўказана, што "глыбіня абсурду як непасрэдна рашэння Еўрапейскага саюза аб чарговых санкцыях супраць суверэннай Беларусі, так і самога яго зместу ўжо з цяжкасцю паддаецца разуменню".

Пры гэтым працягваецца "адкрытая дэманізацыя" краіны - увесь цяжар адказнасці ўскладаецца на Беларусь "пры нахабным ігнараванні сапраўдных прычын глабальнага міграцыйнага крызісу".

"Мэта ўсёй гэтай палітыкі - эканамічна задушыць Беларусь, максімальна ўскладніць і пагоршыць жыццё беларусаў.

Высокапарныя глупствы, якія раздаюцца з еўрапейскіх трыбун, у гэтым выпадку не маюць да рэальнасці ніякага дачынення", - падкрэслілі ў МЗС Беларусі.

Пазбаўляюцца ад канкурэнтаў

У знешнепалітычным ведамстве Беларусі звярнулі ўвагу: Еўрасаюзу ўсё роўна, што пацерпяць дзясяткі тысяч беларускіх грамадзян і членаў іх сем`яў, еўрапейскія спажыўцы, пастаўшчыкі, бізнесмены і кампаніі.

Пры гэтым санкцыямі Захад вырашае дзелавыя інтарэсы пэўных еўрапейскіх колаў.

"Менавіта таму ў пакет уключаны беларускія прадпрыемствы, якія не маюць ніякага дачынення да міграцыйнага крызісу. За гэтым хаваецца жаданне пазбавіцца ад канкурэнтаў", - сказана ў заяве.

Беларусь вытрымае

У заяве сказана, што гэты прэсінг, відавочна, будзе працягнуты "ў сляпой лютасці ад адсутнасці выніку".

"У дадзеным выпадку вынік для еўрапалітыкаў - знішчэнне Беларусі як суверэннай, эканамічна-паспяховай дзяржавы", - адзначаюць у МЗС.

Там дадалі, што краіна не першы раз сутыкаецца з такімі выклікамі з боку Захаду.

"Як і раней, беларуская дзяржава адужэе, пройдзе гэты этап з годнасцю і абароніць адпаведны ўзровень жыцця свайго насельніцтва", - падкрэсліваецца ў заяве.

Новыя санкцыі Захаду

Еўрасаюз 2 снежня прыняў пяты пакет санкцыяў супраць Беларусі, гаворыцца ў афіцыйнай заяве Савета ЕС.

Чорны спіс датычыцца 11 суб`ектаў гаспадарання, а таксама 17 фізічных асоб, абвінавачаных у арганізацыі нелегальнай міграцыі.

Разам з ЕС свае абмежаванні ў адносінах да Беларусі ўвялі і ЗША. У новы пакет рэстрыкцыяў увайшлі 20 фізічных асоб, 12 арганізацый і тры паветраныя судны. Сярод тых, каго закрануў новы пакет санкцый ЗША, - сын прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрый.

Акрамя таго, ЗША увялі санкцыі супраць дзяржаўных даўгавых абавязацельстваў Мінска.

Канада і Вялікабрытанія таксама прынялі санкцыі. Канада ўнесла ў чорны спіс 24 фізічныя і сем юрыдычных асоб з Беларусі. Сярод грамадзян Беларусі, супраць якіх Канада ўвяла абмежаванні, таксама значыцца Дзмітрый Лукашэнка, сын беларускага прэзідэнта.

Прадстаўнікі брытанскага ўрада паведамілі, што іх краіна ўводзіць санкцыі ў дачыненні да кампаніі "Беларуськалій", а таксама шэрагу грамадзян рэспублікі. У прыватнасці, у спісе аказаліся пяць журналістаў дзяржаўных СМІ.

ЗША, Канада, Вялікабрытанія і ЕС апублікавалі сумесную заяву з нагоды прыняцця калектыўных санкцыяў.

Яны патрабуюць ад Мінска спынення "арганізацыі незаконнай міграцыі" праз межы Еўрасаюза, вызвалення палітвязняў і пачатку дыялогу з апазіцыяй.

Мінск, 3 снежня 2021
Sputnik
 
Дата публикации:03.12.2021
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:395
 
Ключевые слова:
Евросоюз Санкции Финансы Нелегальная миграция Беженцы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме