https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Увядзенне санкцый, інфармацыйныя войны, дэстабілізацыя краіны знутры - гэта сучасныя пагрозы, з якімі сутыкаецца Беларусь у апошнія гады


Як змагацца з імі і не стаць ахвярай дэструктыўных сіл, падчас сустрэчы з актывам Наваполацка і працоўным калектывам ААТ "Нафтан" расказаў старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Тэртэль.
"Беларусь - каштоўны рэсурс, тут ёсць што дзяліць". Тэртэль аб нападках на краіну з Захаду

Кіраўнік КДБ растлумачыў, што на Захадзе спрабуюць разваліць эканоміку Беларусі і выбіць з сусветнага эканамічнага рынку нашы прадпрыемствы, каб пазбавіцца ад канкурэнтаў. "Рэспубліка Беларусь - гэта каштоўны рэсурс, тут ёсць што дзяліць, ёсць прадпрыемствы, такія, як "Нафтан" і "Палімір". Геастратэгічнае наша становішча ў цэнтры Еўропы і спробы змяніць нашы саюзніцкія адносіны з Расіяй - гэта таксама асноўная прычына цяперашніх падзей у рэгіёне, у тым ліку ў адносінах да Рэспублікі Беларусь. Дзякуючы палітыцы нашага кіраўніка дзяржавы мы захоўваем мір, незалежнасць. Мы бачым, што ў некаторых суседніх краінах гэта не атрымліваецца, а гэта каштуе вельмі і вельмі дорага", - падкрэсліў Іван Тэртэль.

Ён расказаў, што ў 2020 годзе на нафтаперапрацоўчым прадпрыемстве былі людзі, якія даведваліся, як "Нафтан" ва ўмовах санкцыйнага націску закупляе сыравіну і збывае прадукцыю, а потым "злівалі" інфармацыю зацікаўленым службам замежных краін. Кіраўнік КДБ заклікаў калектыў флагмана нафтаперапрацоўчай прамысловасці Беларусі не дапускаць стварэння дэструктыўных ячэек на прадпрыемстве, асабліва з улікам таго, што спробы дэстабілізаваць і дэзарганізаваць рабочы працэс будуць паўтарацца.

Ён таксама звярнуў увагу, як важна ўберагчы моладзь ад уцягвання яе ў інфармацыйную вайну, навучыць яе крытычна ставіцца да выпадаў у сацсетках і мэсэнджарах.

2 лістапада 2022, Наваполацк
Алеся Пушнякова - БЕЛТА
 
Дата публикации:02.11.2022
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:922
 
Ключевые слова:
Национальная безопасность Информационная война Санкции Нафтан Нефтепереработка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме