https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Золатавалютныя рэзервы Беларусі зменшыліся на 1,5%


Міжнародныя актывы рэспублікі пайшлі ўніз упершыню за паўгода з-за змяншэння кошту манетарнага золата.
Золатавалютныя рэзервы Беларусі зменшыліся за лістапад на 1,5% да сумы каля 8,79 млрд у доларавым эквіваленце, вынікае з дадзеных Нацбанка.

Месяцам раней ЗВР складалі 8,93 млрд долараў.

Кошт манетарнага золата пры гэтым паменшыўся з 4,74 млрд да 4,59 млрд долараў.

Гэта першае зніжэнне міжнародных рэзервовых актываў за амаль паўгода. На працягу 2024-га ЗВР пераважна раслі, выключэннямі сталі чэрвень і ліпень.

Пры гэтым кошт манетарнага золата за год павялічыўся на 1 млрд у доларавым эквіваленце: калі на канец студзеня "залаты актыў" ЗВР ацэньваўся ў амаль 3,6 млрд долараў, то на 1 снежня – амаль 4,6 млрд.

Пакуль што агульная сума ЗВР знаходзіцца ў межах прагнозу ўлад. Пастаўлена задача, каб на канец года было не менш як 6 млрд долараў.

Колькі прадалі і набылі валюты?

Нацыянальны банк таксама апублікаваў статыстычныя даныя па валютным рынку. За 11 месяцаў 2024-га фізічныя асобы прадалі валюты больш, чым купілі. Купля за студзень-лістапад склала 10 млрд долараў, продаж – 11,58 млрд долараў.

Агульны абарот валютнага рынку перавысіў 100 млрд у доларавым эквіваленце.

Мінск, 6 снежня 2024
Sputnik
 
Дата публикации:06.12.2024
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:66
 
Ключевые слова:
Золотовалютные резервы Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме