https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Літва аднавіла закупкі збожжа з Расіі


У лютым гэтага года літоўскі бок набыў у Расіі 12,2 тыс тон збожжа амаль на два мільёны еўра.
Літва ў лютым зноў пачала закупляць расійскае зерне пасля паўгадавога перапынку, гэта вынікае з аналізу звестак еўрапейскай статыстычнай службы, праведзенага агенцтвам РІА Новости.

Літоўскі бок прыпыніў закупку збожжа з Расіі ў маі мінулага года, а ў ліпені гэтага ж года была апошняя пастаўка гэтай прадукцыі.
Аднавіліся пастаўкі ў лютым бягучага года. У прыватнасці, Літва імпартавала 12,2 тыс тон збожжа амаль на 2 млн еўра.

Акрамя таго, адзначаецца рост імпарту і на латвійскі рынак: у канцы зімы Латвія набыла ў расійскіх пастаўшчыкоў 58,8 тыс тон збожжа на 10 млн еўра, у той час як месяцам раней у Расіі было закуплена 52,6 тыс тон на 8,7 млн еўра.

Пры гэтым у сакавіку латвійскія ўлады ўвялі забарону на імпарт гэтай расійскай прадукцыі, а ЕС у сваю чаргу прапаноўваў нават увесці загараджальныя пошліны на зерне з Расіі.

Усяго краіны Еўрапейскага саюза закупілі ў лютым у Расіі 92,6 тыс тон на агульную суму амаль 17 млн еўра.

Узмоцнены кантроль

У канцы лютага гэтага года ўлады Літвы вырашылі зрабіць больш жорсткім кантроль за збожжам з Беларусі і Расіі, якое ўвозіцца ў краіну, а таксама транспартуецца транзітам праз порт Клайпеды. Як растлумачылі ў літоўскім Мінсельгасе, такім чынам яны рэагуюць на сітуацыю ў рэгіёне. У прыватнасці, яны ўзмоцняць кантроль за імпартам збожжа з Расіі і "іншых краін павышанай рызыкі".

У Мінсельгасе ўдакладнілі, што меры датычацца і збожжавых культур, і вырабаў з іх, у прыватнасці, круп, мукі, вотруб`я з Расіі, Беларусі, Прыднястроўя, Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Мінск, 17 красавіка 2024
Sputnik
 
Дата публикации:17.04.2024
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:287
 
Ключевые слова:
Литва Продовольственная безопасность Россия Зерновые
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме