https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Раснафта" разлічвае на стварэнне механізма выключэння паўтору сітуацыі з бруднай нафтай


Аб гэтым паведаміў кіраўнік кампаніі Ігар Сечын, выступаючы на агульным сходзе акцыянераў.
"Раснафта" разлічвае на стварэнне механізма, які даў бы магчымасць не дапусціць паўтарэння сітуацыі з забруджваннем нафты ў трубаправодзе "Дружба".

"Вядома, гэта наносіць урон расійскай нафтавай прамысловасці ў цэлым. На цяперашнім этапе самае галоўнае - дабіцца больш хуткага ачышчэння трубаправоднай пробкі", - заявіў Ігар Сечын.

Ён таксама адзначыў, што неабходна стварыць парадак работы, які выключаў бы наступствы і паўтор такой сітуацыі. "Транснафта" запэўнівае, што ўсе страты кампаніі і нашых партнёраў будуць кампенсаваны. Мы ім верым, і спадзяёмся, што так і будзе", - адзначыў Ігар Сечын.

У сярэдзіне красавіка канцэрн "Белнафтахім" паведаміў пра рэзкае пагаршэнне якасці нафты, якая паступала з Расіі па "Дружбе". У выніку шэраг краін спынілі прыём і перапрацоўку расійскай нафты. Крыніца забруджвання экспартнай нафты была выяўлена на ўчастку Самара - Унеча.

У "Транснафце" заявілі, што забруджванне нафты ў трубаправодзе было наўмысным. Узбуджана крымінальная справа. У Следчым камітэце РФ заявілі, што брудная нафта была загружана ў нафтаправод, каб скрыць крадзяжы сыравіны.

4 чэрвеня 2019, Санкт-Пецярбург
БЕЛТА - ТАСС
 
Дата публикации:04.06.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:242
 
Ключевые слова:
Нефть Хлорорганика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме