Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 30 красавіка 2019 года нумар 268, паведамляе сайт урада. Комплекс мер распрацаваны для забеспячэння больш поўнай занятасці сельскага насельніцтва, павышэння канкурэнтаздольнасці айчыннай сельскагаспадарчай і прамысловай прадукцыі.
Фінансавае забеспячэнне рэалізацыі мерапрыемстваў комплексу мер плануецца ў межах сродкаў, прадугледжаных у рамках адпаведных дзяржпраграм у аграпрамысловым комплексе, і складзе Br67 млн 572,5 тыс.
З іх Br17 млн 954 тыс. - сродкі рэспубліканскага бюджэту, Br28 млн 391,9 тыс. - сродкі мясцовых бюджэтаў, Br8 млн - крэдыты банкаў і Банка развіцця Беларусі, Br13 млн 226,6 тыс. - уласныя сродкі суб`ектаў, якія займаюцца дзейнасцю ў галіне аграпрамысловай вытворчасці.
"Патрэбнасць прамысловасці Беларусі ў воўне і аўчынах, наяўнасць прыродных і працоўных рэсурсаў у сукупнасці пацвярджаюць актуальнасць развіцця авечкагадоўлі ў эканамічна абгрунтаваных межах. З улікам сусветных тэндэнцый у авечкагадоўлі рэспублікі найбольш прымальнымі і перспектыўнымі з`яўляюцца мяса-шэрсны і мясны напрамкі прадукцыйнасці авечак", - адзначаецца ў комплексе мер, размешчаным на сайце ўрада.
Адказным заказчыкам комплексу мер вызначана Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. На 1 студзеня 2019 года налічвалася 87,6 тыс. авечак 11 парод. Рэалізацыя комплексу мер дасць магчымасць да 2026 года павялічыць колькасць пагалоўя да 116,5 тыс. Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
3 мая 2019, Мінск
БЕЛТА