https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Золатавалютныя рэзервы Беларусі дасягнулі 7,6 млрд долараў


Золатавалютныя рэзервы Беларусі за красавік выраслі больш як на 300 млн долараў і на 1 мая 2019 года, згодна з папярэднімі звесткамі, склалі 7 млрд 568,4 млн долараў ЗША (у эквіваленце), паведамляе Нацыянальны банк.
Паводле даных рэгулятара, за красавік 2019 года ЗВР выраслі на 322,7 млн долараў ЗША (на 4,5%) пасля росту ў сакавіку на 150,5 млн долараў ЗША (на 2,1%).

У красавіку ўрадам і Нацбанкам выкананыя знешнія і ўнутраныя абавязацельствы ў замежнай валюце прыкладна на 220 млн долараў ЗША.

Згодна з інфармацыяй галоўнага банка краіны, павелічэнню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у красавіку спрыялі купля замежнай валюты Нацбанкам на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы, паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, паступленне сродкаў ад продажу аблігацый, намінаваных у замежнай валюце.

Як паведамлялася раней, Нацбанк ставіць задачу палепшыць структуру ЗВР. "У свой час практычна ўсе золатавалютныя рэзервы былі пазыковымі. Зараз мы імкнемся да таго, каб золатавалютныя рэзервы былі нашымі ўласнымі, а не пазыковымі рэсурсамі", — падкрэсліў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацбанка Андрэй Кацегаў, выступаючы сёлета на пасяджэнні Рэспубліканскага клуба дырэктараў.

Ён адзначыў, што ў 2019 годзе на фоне выплат па даўгах рэгулятар не прагназуе істотнай змены рэзерваў і чакае іх стабілізацыі на ўзроўні 7,1 млрд долараў.

На пачатак 2019 года золатавалютныя рэзервы Беларусі складалі 7 млрд 157,8 млн долараў. Згодна з асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 год, аб`ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2020 года павінен скласці не менш як 7,1 млрд долараў ЗША.

У 2019 годзе краіна павінна накіраваць на выплаты па дзярждоўгу (з улікам плацяжоў па абслугоўванні і пагашэнні дзярждоўгу) 3,8 млрд долараў. Пры гэтым амаль траціна плацяжоў прыпадзе на пагашэнне расійскіх крэдытаў.

Паводле звестак Мінфіна, у студзені—сакавіку 2019 года Беларусь накіравала на пагашэнне знешняга дзярждоўгу 539,1 млн долараў ЗША.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 4 мая 2019
 
Дата публикации:04.05.2019
Тематика:Новости, Экономика
Просмотров:321
 
Ключевые слова:
Статистика Золотовалютные резервы Финансы Госдолг
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме