https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Бюджэт Беларусі атрымаў у 2018 годзе ад "падатку на Google" амаль Br15,8 млн


Бюджэт Беларусі атрымаў у 2018 годзе ад "падатку на Google" Br15 млн 774 тыс., паведаміла начальніца упраўлення міжнароднага падатковага супрацоўніцтва Міністэрства па падатках і зборах Ала Сундукова.
"Па выніках 2018 года паступіла Br15 млн 774 тыс. На гэты час на ўліку ў ІМПЗ па Мінску для выплаты ПДВ пры аказанні паслуг у электроннай форме знаходзяцца 59 замежных арганізацый - пастаўшчыкоў такіх паслуг", - паведаміла Ала Сундукова.

Прадстаўнік МПЗ нагадала, што адпаведныя змяненні ў Падатковы кодэкс, якія прадугледжваюць неабходнасць выплаты "падатку на Google" былі прыняты ў канцы 2016 года, а пачалі дзейнічаць з 2018-га.

"У бягучым годзе мы нічога прынцыпова не мянялі, паколькі стараліся на пачатковым этапе работы ўключыць у заканадаўстве ўсе неабходныя палажэнні, каб ў плацельшчыкаў не ўзнікала пытанняў пры яго прымяненні", - удакладніла яна.

Паводле слоў Алы Сундуковай, цяпер падыходы да спагнання ПДВ пры аказанні паслуг у электроннай форме адпрацоўваюцца на пляцоўцы Еўразійскага эканамічнага саюза.

"Дзве краіны з пяці - Беларусь і Расія - ужо маюць адпаведнае заканадаўства, Казахстан праінфармаваў аб рабоце над змяненнямі ў заканадаўства і планах у бліжэйшай перспектыве ўключыць нормы аб спагнанні ПДВ у электроннай форме ў свой Падатковы кодэкс. У сувязі з гэтым наспела неабходнасць рэгулявання гэтага пытання ў пратаколе аб парадку спагнання ўскосных падаткаў (з`яўляецца неад`емнай часткай Дагавора аб ЕАЭС). Гэта работа пачата ўжо", - растлумачыла прадстаўніца МПЗ.

У прыватнасці, у праекце змяненняў у названы пратакол прадугледжваюцца адзіны для дзяржаў - членаў ЕАЭС пералік паслуг у электроннай форме, а таксама ўзгадняюцца іншыя палажэнні, неабходныя для падатковага адміністравання выплаты ПДВ пры аказанні названых паслуг ва ўзаемным гандлі дзяржаў - членаў ЕАЭС.

У Беларусі з 1 студзеня 2018 года замежныя арганізацыі, якія аказваюць электронныя паслугі фізічным асобам, з`яўляюцца плацельшчыкамі ПДВ. Пры спагнанні падатку прымяняецца стандартная стаўка ў памеры 20 працэнтаў. На стадыі падрыхтоўкі законапраекта магчымы аб`ём паступленняў у 2018 годзе ацэньваўся МПЗ у памеры $4 млн.

18 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.03.2019
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:605
 
Ключевые слова:
Налоговый кодекс Цифровизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме