https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Расія абмеркавалі пашырэнне арбітальнай групоўкі касмічных апаратаў дыстанцыйнага зандавання Зямлі


Пытанні супрацоўніцтва абмяркоўваліся 20 сакавіка на сустрэчы пасла Беларусі ў Расіі Уладзіміра Сямашкі з генеральным дырэктарам дзяржаўнай карпарацыі па касмічнай дзейнасці "Раскосмас" Дзмітрыем Рагозіным.
У сустрэчы з беларускага боку таксама прынялі ўдзел кіраўнікі НАН Беларусі, ААТ "Пеленг", РУП "Геаінфармацыйныя сістэмы", паведамляе прэс-служба беларускага пасольства.

Былі абмеркаваны магчымасці пашырэння дзейнай расійска-беларускай арбітальнай групоўкі касмічных апаратаў дыстанцыйнага зандавання Зямлі. Акрамя таго, бакі абмеркавалі перспектывы міждзяржаўных касмічных праграм, што рэалізуюцца на платформах Еўразійскага эканамічнага саюза і Саюзнай дзяржавы.

Адбыўся абмен думкамі па эскізным праектаванні расійска-беларускага касмічнага апарата, распачатым у 2018 годзе.

Мяркуецца стварыць касмічны апарат дыстанцыйнага зандавання Зямлі высокадэтальнай здымкі.

Дасягнуты дамоўленасці аб падтрыманні актыўных кантактаў і абмене візітамі.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 21 сакавіка 2019
 
Дата публикации:21.03.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:337
 
Ключевые слова:
Технологии Дистанционное зондирование Земли Космос
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме