Беларусь 1 сакавіка павысіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту павышаная з 80,7 да 91,2 долара за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін вырасла з 44,3 да 50,1 долара за 1 т, на таварныя бензіны — з 24,2 да 27,3 долара за 1 т.
Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складае 27,3 долара за 1 т (раней — 24,2). Такая ж пошліна ўстаноўленая ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых аліваў.
У папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, былі зніжаныя 1 лютага.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 1 сакавіка 2019
Мінск, 1 сакавіка 2019