https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Экспарт Парка высокіх тэхналогій у 2018 годзе вырас на 38 працэнтаў да $1,4 млрд


Экспарт Парка высокіх тэхналогій за 2018 год вырас на 38 працэнтаў у параўнанні з 2017 годам і склаў $1 млрд 414 млн, паведамілі ў ПВТ.
Паводле прагнозаў сусветных аўдытараў, парк павінен быў наблізіцца да гэтых паказчыкаў толькі ў 2020 годзе. Асноўнымі спажыўцамі прадуктаў ПВТ з`яўляюцца краіны ЕС і ЗША (больш за 90 працэнтаў).

"Рост ПВТ па экспарце пераўзышоў усе нашы чаканні. Тыя прагнозы, якія давалі нам вядучыя агенцтвы, мы таксама рэзка перавысілі. Гэта, вядома, прамы вынік і відавочны поспех дэкрэта, які быў прыняты кіраўніком нашай дзяржавы. Гэта поспех не толькі Парка высокіх тэхналогій, але і ўсёй нашай краіны. Беларусь сёння рэальна ператвараецца ў адзін з вельмі магутных IT-кластараў усяго ўсходнееўрапейскага рэгіёна", - адзначыў дырэктар Парка высокіх тэхналогій Усевалад Янчэўскі. Паводле яго ацэнкі, ёсць усе падставы для прадаўжэння імклівага росту.

Агульны аб`ём вытворчасці ПВТ склаў Br3 млрд 202 млн, рост у параўнанні з 2017 годам - 47 працэнтаў. На ўнутраным рынку рэзідэнты Парка распрацавалі і ўкаранілі ІТ-рашэнні на суму Br297 млн (гэта на 59 працэнтаў больш, чым у 2017 годзе). Сярэдняя зарплата IT-спецыяліста за мінулы год склала Br4487. "У сярэднім праграміст плаціць у 3,2 раза больш падаходнага падатку, чым у сярэднім беларус, пры гэтым уклад у Фонд сацыяльны абароны насельніцтва аднолькавы", - адзначылі ў ПВТ.

Пасля падпісання Прэзідэнтам дэкрэта "Аб развіцці лічбавай эканомікі" ў ПВТ уступілі 267 кампаній - за 2018 год больш, чым за ўсю 12-гадовую гісторыю парка. Актывізавалася работа кампаній, якія раней уступілі ў парк і за мінулы год стварылі 5 тыс. рабочых месцаў. У цэлым разам з новымі кампаніямі парк прырос на 13 тыс. работнікаў. Па стане на канец мінулага года ў рэзідэнтаў ПВТ працавалі 45,7 тыс. чалавек.

4 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.03.2019
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Экономика
Просмотров:595
 
Ключевые слова:
Цифровизация Технологии Декрет №8
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме