Зацікаўленасць у пастаўках тэхнікі ААТ "Амкадор" - кіруючая кампанія холдынга" выказалі прадстаўнікі кампаніі з Замбіі Africa Union Civil Works у час наведвання беларускага прадпрыемства.
У ходзе візіту госці азнаёміліся з тэхнікай і правялі перагаворы з кіраўніцтвам маркетынгавай службы прадпрыемства.
"Бакі дамовіліся аб падрыхтоўцы комплекснай прапановы па пастаўках дарожна-будаўнічай, сельскагаспадарчай, камунальнай і іншай тэхнікі холдынгам "Амкадор" сумесна з іншымі машынабудаўнічымі прадпрыемствамі Беларусі", - гаворыцца ў паведамленні.
25 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА