Размаўляючы з навукоўцамі пасля цырымоніі ўручэння дыпломаў дактароў навук і прафесарскіх атэстатаў 25 студзеня, Аляксандар Лукашэнка заявіў аб неабходнасці наладзіць у Беларусі эфектыўную сістэму перапрацоўкі адходаў і выпрацоўкі другаснай сыравіны.
Лукашэнка адзначыў, што ў шэрагу дзяржаў ўся шклатара ў асноўным вырабляецца з другаснай сыравіны. "А ў нас? Мы, бачыце, багатыя. Мы проста расхлябаныя і разбэшчаныя, як кажуць у Беларусі", — сказаў ён.
Паводле слоў Лукашэнкі, Адміністрацыі прэзідэнта даручана ўзяць на жорсткі кантроль адпаведныя пытанні. "Адходы, макулатура, металічныя вырабы рознага роду, асаблівага пластык — гэта трэба ўсё збіраць. Усюды павінен быць парадак", — падкрэсліў ён.
Звярнуўшы ўвагу на тое, што ў Беларусі большасць напояў прадаецца ў пластыкавай тары, Лукашэнка заявіў: "Ужо прасунутыя краіны, якія хварэюць за сваіх грамадзян, адмаўляюцца ад пластыка. Я нядаўна даручыў прыбраць пластыкавыя бутэлькі і тару на першым этапе і замяніць шклом".
"Тым больш, што ў нас развітая гэтая сфера прамысловасці. Гэта неадкладна трэба рэалізоўваць", — дадаў кіраўнік дзяржавы.
БелаПАН
Мінск, 25 студзеня 2019