"У цэлым ключавыя задачы арганізацыямі Дзяржкамваенпрама па выніках 2018 года выкананыя. Так, аб`ём прамысловай вытворчасці вырас за мінулы год на 2,2%, аб`ём экспарту — на 7,3%. Упершыню за гісторыю Дзяржкамваенпрама пераадоленая планка па экспарце тавараў і паслуг у 1 млрд долараў ЗША. Дасягнутыя нядрэнныя фінансавыя вынікі. Рэнтабельнасць продажу ў прамысловасці склала 20,4%, а ў цэлым па сістэме Дзяржкамваенпрама — 23,6%", — адзначаецца ў паведамленні.
У 2018 годзе пашырылася геаграфія экспарту арганізацый Дзяржкамваенпрама. Калі ў 2016 годзе экспарт прадукцыі ваеннага прызначэння ажыццяўляўся ў 60 краін, то ў 2017-м — у 69 краін, а ў 2018 годзе — ужо ў 76 краін свету, што складае 110% у адносінах да 2017 года.
Значна павялічылася доля экспарту на рынкі нашых традыцыйных партнёраў — у краіны СНД, захаваліся пазіцыі на рынках Расіі, краін Блізкага Усходу і Лацінскай Амерыкі.
Арганізацыі Дзяржкамваенпрама ў 2018 годзе ў якасці экспанентаў прынялі ўдзел у 23 міжнародных выставах узбраення і ваеннай тэхнікі за мяжой.
У цэлым у 2018 годзе сродкі, выдзеленыя на рэалізацыю дзяржаўнага абароннага заказу, асвоеныя ў поўным аб`ёме. Дзейнасць абаронных прадпрыемстваў спрыяла пастаўцы ва Узброеныя сілы Беларусі больш як 780 адзінак найноўшых, адрамантаваных і мадэрнізаваных узораў узбраення і ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, у тым ліку станцый перашкод УКХ-радыёсувязі, радыё- і радыёрэлейных станцый, беспілотных авіяцыйных комплексаў, лёгкабраняванай тэхнікі, сродкаў тэхнічнага суправаджэння інфармацыйнага забеспячэння дзейнасці беларускай арміі і іншых.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 9 лютага 2019
Мінск, 9 лютага 2019