https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Кітаі прададзена 2,4 мільёна тон чая


Чайная прамысловасць Кітая пастаянна набірае абароты, пераходзячы да якаснага перыяду развіцця, перадае «Жэньмінь жыбаа анлайн».
Згодна з дакладам Кітайскай асацыяцыяй чайнага маркетынгу (CTMA), у мінулым годзе сітуацыя на ўнутраным чайным рынку Кітая заставалася стабільнай, агульны аб’ём продажаў склаў 2,4 мільёна тон, павялічыўшыся на 4,1 працэнта ў гадавым выражэнні. Продажы ўзраслі на 8,8 працэнта і дасягнулі 339,5 мільярда юаняў (47,6 млрд. долараў). Агульны аб’ём вытворчасці сёлетняга вясновага чаю ацэньваецца ў 1,4-1,5 млн тон.

Як паведаміў старшыня CTMA Ван Цін, у апошнія гады кітайская чайная прамысловасць, абапіраючыся на звышбуйны ўнутраны рынак, завяршыла перабудову і мадэрнізацыю структуры спажывання. Пры захаванні стабільнасці попыту на рынку ў прамысловасці з’явіліся новыя пункты росту, такія як кветкавы і травяны чай, а таксама вытворныя напоі.

Спажыванне традыцыйнага чаю застаецца стабільным, у той жа час з’яўляецца больш сцэнарыяў спажывання. Зялёны чай, чорны чай, цёмны чай і улун па-ранейшаму з’яўляюцца самымі любімымі гатункамі сярод спажыўцоў. Спажыванне белага чаю, адносна невялікай катэгорыі сярод шасці асноўных гатункаў чаю, у апошнія гады дэманструе двухзначныя гадавыя тэмпы росту. Расце цікавасць да чаю сярод маладых людзей ва ўзросце 20-35 гадоў, няўхільна пашыраецца іх індывідуальны попыт на разнастайныя і карысныя для здароўя віды чаю і чайныя напоі — пакетаваны чай і напоі без дадання цукру карыстаюцца асаблівай папулярнасцю. Прагназуецца, што да 2025 года аб’ём кітайскага рынку чайных напояў без цукру перавысіць 10 млрд. юаняў (1,4 млрд. долараў).

Павялічыліся анлайн-продажы чаю. Па выніках мінулага года агульны аб’ём анлайн-гандлю чаем у Кітаі ўжо перасягнуў 33 мільярда юаняў (4,6 млрд. долараў), сярэдні гадавы тэмп росту ў апошнія тры гады склаў больш за 10 працэнтаў.

Паводле дадзеных інтэрнэт-кампаніі Meituan, сёлета са студзеня па чэрвень у Кітаі адкрылася больш за 30 тысяч новых чайных, агульная колькасць заказаў чаю ў такіх установах па ўсёй краіне ўзрасла на 115 працэнтаў у параўнанні з мінулым годам. Гарады Чэнду, Шанхай, Пекін, Ханчжоў і Сіань узначальваюць нацыянальны рэйтынг па аб’ёме заказаў чаю.

Звязда, 26 снежня 2023
 
Дата публикации:26.12.2023
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:166
 
Ключевые слова:
Китай Чайный маркетинг
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме