«Назіраецца рост інвестыцыйнай актыўнасці: інвестыцыі ў асноўны капітал выраслі на 7,6% за студзень — верасень да аналагічнага перыяду мінулага года пасля 7,1% за студзень — жнівень», — адзначылі ў ЕАБР.
ВУП у Беларусі вырас на 4,5% у студзені — верасні 2024 года пасля 4,9% у студзені — жніўні. Як адзначылі ў ЕАБР, прамысловасць працягвае заставацца асноўным драйверам эканомікі, забяспечыўшы каля 2 працэнтных пунктаў прыросту ВУП.
Уклад гандлю склаў каля 0,7 працэнтнага пункта на фоне росту рознічнага гандлю на 11,8% і аптовага тавараабароту на 6% за студзень — верасень. Сельскагаспадарчы сектар паказаў рост выпуску на 5,1%, забяспечыўшы прыкладна 0,4 адсоткавага пункта прыросту эканомікі.
Звязда, 21 кастрычніка 2024