https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларус прыдумаў, як імпартазамясціць тры хімрэчывы, і атрымаў грант РФ


Гаворка ідзе аб трох камерцыйна цяжкадаступных рэчывах, якія не вырабляюцца ў Расіі і раней да ўводу санкцый імпартаваліся з-за мяжы, зараз пры дапамозе распрацовак Антонава іх можна будзе атрымліваць у РФ.
Беларус Мікіта Антонаў стаў адным з пераможцаў конкурсу "Студенческий стартап", праведзенага расійскім Фондам садзейнічання інавацыям. 

Паводле слоў Антонава, ён прапанаваў камерцыйна выгаднае вырашэнне праблемы з цяжкадаступнасцю трох хімічных рэчываў – гідрахінону, рэзарцыну і дыяцэтанавага спірту, за што і атрымаў грант на сваю распрацоўку па выніках конкурсу.

"Я з Віцебска, вучуся на 4 курсе бакалаўрыята хімічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З гэтым і звязана тэма майго стартапа. Гэтыя рэчывы выкарыстоўваюцца ў клеях, смолах, дыяцэтонавы спірт выкарыстоўваецца як растваральнік пры сінтэзе розных палімераў… Яшчэ выкарыстоўваюцца ў медыцыне", - распавёў Антонаў.

Вытворчасці гэтых рэчываў зараз у Расіі няма, студэнт у сваіх распрацоўках адштурхоўваўся ад спіска Мінпрамгандлю па імпартазамяшчэнні. "Там ёсць некалькі найменняў рэчываў, якія трэба імпартазамясціць і якія ніхто не робіць", растлумачыў субяседнік.

Пачатак заявачнай кампаніі для наступнага конкурсу "Студенческий стартап" запланаваны на пачатак 2024 года. Уся інфармацыя з’явіцца на сайце Фонду садзейнічання інавацыям.

Sputnik, 23 кастрычніка 2023
 
Дата публикации:23.10.2023
Тематика:Образование, Экономика
Просмотров:277
 
Ключевые слова:
Химия Конкурс Импортозамещение Студенческий стартап Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме