https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь стала лідарам у ЕАЭС па росце прамвытворчасці ў студзені-ліпені


Беларусь стала лідарам у Еўразійскім эканамічным саюзе па росце прамысловай вытворчасці ў студзені-ліпені бягучага года. Аб гэтым сведчаць дадзеныя, прадастаўленыя ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі.
У цэлым у ЕАЭС у студзені-ліпені 2023 года вытворчасць прамысловай прадукцыі склала 102,8 працэнта да ўзроўню студзеня-ліпеня 2022 года.

"Рост прамысловай вытворчасці назіраўся ў Беларусі - на 7,1 працэнта, Казахстане - на 3,6 працэнта, Расіі - на 2,6 працэнта, Арменіі - на 0,5 працэнта; зніжэнне ў Кыргызстане - на 1,8 працэнта", - паведамілі ў ЕЭК.

У студзені-ліпені аб`ём вытворчасці ў апрацоўчай прамысловасці ў ЕАЭС павялічыўся на 6,1 працэнта; у электразабеспячэнні, падачы газу, пары і паветраным кандыцыянаванні - на 0,4 працэнта; у горназдабыўной прамысловасці і распрацоўцы кар`ераў - знізіўся на 0,7 працэнта; водазабеспячэнні, каналізацыйнай сістэме, кантролі над зборам і размеркаваннем адходаў - зменшыўся на 3,2 працэнта.

11 верасня 2023, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:11.09.2023
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:350
 
Ключевые слова:
Статистика Промышленное производство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме