https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аб`ём вытворчасці ў "Гомсельмашы" за студзень-ліпень вырас на 60 працэнтаў, экспарту - на 40 працэнтаў


Аб гэтым генеральны дырэктар прадпрыемства Аляксандр Новікаў расказаў у YouTube-праекце БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага".
Аб`ём вытворчасці ў ААТ "Гомсельмаш" за студзень-ліпень 2023 года вырас на 60 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, экспарту - на 40 працэнтаў. Дасягнутую дынаміку прадпрыемства плануе захаваць да канца бягучага года. 

"Трэці год планамерна расцём. У 2021 годзе выпусцілі крыху больш за 2 тыс. самаходных камбайнаў, у 2022-м - 2,5 тыс. У бягучым годзе плануем прырасці яшчэ на 500 адзінак - зрабіць 3 тыс. самаходных не толькі збожжа-, але і кормаўборачных камбайнаў. Калі ўзяць тэмпавыя значэнні, то на сённяшні дзень яны складаюць 160 працэнтаў. Такі тэмп плануем захаваць да канца 2023 года. Што датычыцца экспарту, то ідзём з тэмпам 140 працэнтаў", - сказаў Аляксандр Новікаў.

Паводле яго слоў, холдынг не толькі захаваў традыцыйныя рынкі збыту ў Расіі, Казахстане, Таджыкістане і Туркменістане, але і нарошчвае там сваю прысутнасць. Напрыклад, каля 1,7 тыс. машын да канца года паедуць з канвеера ў Расійскую Федэрацыю. Акрамя таго, 78 беларускіх самаходных камбайнаў працуюць ужо ў Рэспубліцы Зімбабвэ, каля 50 пастаўлены ў Кенію і Буркіна-Фасо.

"Не так даўно мы адзначылі паўналецце нашай "дачкі" - кампаніі АТ "Брансксельмаш" споўнілася 18 гадоў. "Брансксельмаш" уваходзіць у рэестр буйных расійскіх вытворцаў. Пляцоўкі 25 тыс. кв.м ужо недастаткова, на ёй прысутнічаюць усе тэхналагічныя перапрацоўкі, пачынаючы ад раскрою металу, мехапрацоўкі, зваркі, фарбавання і зборкі, - адзначыў Аляксандр Новікаў. - У 2022 годзе "Брансксельмаш" выпусціў 1,2 тыс. адзінак прадукцыі. У бягучым годзе плануем гэты тэмп захаваць - прырост плюс 25 працэнтаў да мінулага года. Займаемся мадэрнізацыяй дзеючай вытворчасці, шэраг абсталявання трэба абнавіць".

У маі бягучага года ААТ "Гомсельмаш" адкрыла зборачную вытворчасць у Краснадары. Пасля сыходу з рынку нямецкай кампаніі CLAAS регіён меў патрэбу ў высокапрадукцыйнай сельгастэхніцы і зрабіў стаўку на беларускую - камбайны GS2124 і новую флагманскую мадэль з гібрыднай сістэмай малацьбы і сепарацыі GH810.



"Стаіць задача 100 адзінак тэхнікі туды паставіць з пэўным узроўнем лакалізацыі, які ўзгоднены з рэгіёнам. Мы цяпер гэтай работай і займаемся, - растлумачыў генеральны дырэктар. - Пляцоўка аднаго з нашых дылераў. Задума - пашырыць зборачную вытворчасць і зрабіць сучасны сэрвісны тэхнічны цэнтр".

І што немалаважна, адміністрацыя Краснадарскага края падтрымлівае ініцыятывы беларускіх камбайнабудаўнікоў не толькі пажаданнем на дарогу - гомсельмашаўцы ўвайшлі ў пэўныя дзяржпраграмы расійскага рэгіёна.

23 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.08.2023
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:280
 
Ключевые слова:
Гомсельмаш Сельское хозяйство Машиностроение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме