https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністэрства па падатках і зборах Беларусі прапануе адмяніць у 2016 годзе больш як 15 падатковых ільгот


Аб гэтым паведаміла 11 снежня перад пачаткам практычнай канферэнцыі "Актуальныя пытанні падаткаабкладання ў святле змяненняў падатковага заканадаўства 2016 года" намеснік міністра па падатках і зборах Эла Сяліцкая
"Умоўна ўсе новаўвядзенні падатковага заканадаўства ў 2016 годзе можна раздзяліць на чатыры блокі. Адзін з напрамкаў - па кансалідацыі даходаў бюджэту, у першую чаргу, за кошт адмены падатковых ільгот. Прапануецца адмяніць больш як паўтара дзясятка падатковых ільгот", - падкрэсліла Эла Сяліцкая. Яна адзначыла, што, паводле ацэнкі Мінфіна, за 2014 год сума падатковых ільгот была каля Br35 трлн, што складае 4,5 працэнта ад ВУП.

"Таму з улікам даручэнняў, дадзеных кіраўніком дзяржавы на нарадзе, якая праводзілася ў бягучым годзе і прысвячалася пытанням падатковай палітыкі, была праведзена рэвізія падатковых ільгот. І прапануюцца да адмены льготы, якія страцілі сваю актуальнасць або не пацвердзілі сваю эфектыўнасць", - растлумачыла намеснік міністра.

Эла Сяліцкая паведаміла, што да адмены прапануецца льгота ў сферы ігральнага бізнесу: яна датычыцца даходаў грамадзян, якія атрымліваюць выйгрышы ад арганізатараў азартных гульняў - таталізатараў, казіно, букмекерскіх кантор. Такія даходы будуць абкладацца падаткам з наступнага года па стаўцы 4 працэнты.

Акрамя таго, прапануецца адмяніць ільготы па ПДВ адносна паслуг энергазабеспячальных і газазабеспячальных арганізацый для насельніцтва. Яшчэ адным напрамкам работы па ўдасканаленні падаткаабкладання ў наступным годзе стане стымуляванне асобных катэгорый плацельшчыкаў.

"Размова ідзе аб рэзідэнтах свабодных эканамічных зон, якім прадастаўляюцца дадатковыя льготы па падатках на прыбытак і на нерухомую маёмасць. Акрамя таго, убіваюцца асобныя льготы для навуковых арганізацый, навукова-тэхналагічных паркаў. Для плацельшчыкаў экалагічнага падатку прадугледжана далейшае спрашчэнне механізмаў яго спагнання", - расказала яна. Трэцім напрамкам, як адзначыла намеснік міністра, стане ўзмацненне мер падатковага адміністравання.

"І тут важна адзначыць укараненне новага механізма па кантролі за выплатай падатку на дабаўленую вартасць. Будзе ўкараняцца механізм электронных рахункаў-фактур. Плануецца ўвесці яго ў дзеянне не з 1 студзеня, а з 1 ліпеня 2016 года. Новы механізм адміністравання ПДВ дасць магчымасць падатковым органам аператыўна адсочваць усе падаткаабкладаемыя здзелкі, што ажыццяўляюцца нашымі плацельшчыкамі", - канстатавала яна.

Гэта зробіць працэс больш празрыстым і скарэкціруе паводзіны падаткаплацельшчыкаў. Характарызуючы чацвёрты блок, Эла Сяліцкая сказала: "Мы працуем над стварэннем такіх механізмаў, якія дадуць магчымасць зрабіць нашу падатковую сістэму больш справядлівай і тым самым забяспечаць пэўную перавагу для добрасумленных падаткаплацельшчыкаў. З наступнага года плануем узмацніць кантроль за здзелкамі, якія будуць ажыццяўляць беларускія плацельшчыкі з узаемазалежнымі асобамі, а таксама з рэзідэнтамі афшорных зон. І калі будзе ўстаноўлена, што яны робяць здзелкі, якія накіраваны на ўхіленне ад выплаты падаткаў, тады падатковыя органы будуць даналічваць такім асобам непасрэдна падатак на прыбытак".

Закон аб унясенні карэктыў у Падатковы кодэкс у бліжэйшы час паступіць на разгляд у парламент.

11 снежня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.12.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:670
 
Ключевые слова:
Налоги Финансы Предпринимательство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме