https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рост сусветнай эканомікі ў 2015 годзе быў самым нізкім з часу фінансавага крызісу 2008-2009 гадоў


Эканамічны рост у 2015 годзе запаволіўся і склаў усяго 2,4 працэнта.
Гэта самы нізкі ўзровень пасля фінансавага крызісу 2008-2009 гадоў, гаворыцца ў новым дакладзе ААН.

Прагнозы на 2016 і 2017 год таксама несуцяшальныя. Аўтары даклада назвалі пяць асноўных прычын, якія перашкаджаюць росту сусветнай эканомікі: макраэканамічная нявызначанасць; нізкія цэны на сыравінныя тавары і скарачэнне гандлёвых патокаў; рост валацільнасці валютных курсаў і патокаў капіталу; застой у інвестыцыях і росце прадукцыйнасці працы; разрыў, што захоўваецца, паміж фінансавым і рэальным сектарамі эканомікі.

У дакладзе паведамляецца аб чаканым запаволенні эканамічнага росту ў Кітаі і аб слабых эканамічных паказчыках у іншых буйных краінах, якія сталі на шлях развіцця, і краінах з пераходнай эканомікай, у прыватнасці ў Бразіліі і Расіі. Эксперты мяркуюць, што ў такой сітуацыі лакаматывам глабальнага росту зноў часткова становяцца развітыя краіны. У 2016 годзе тэмпы росту сусветнай эканомікі складуць 2,9 працэнта, а ў 2017 годзе - 3,2 працэнта.

Эксперты адзначаюць, што вялае эканамічнае развіццё негатыўна паўплывала на рынкі працы ў многіх краінах, якія сталі на шлях развіцця, і краінах з пераходнай эканомікай.

11 снежня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.12.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:512
 
Ключевые слова:
Мировой финансовый кризис Переходная экономика Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме