https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Альфа-Банк" склаў рэйтынг беларускіх гарадоў, жыхары якіх у сярэднім пазычаюць больш за іншых


Горадам з найбольшымі крэдытнымі запытамі стаў Салігорск. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе банка са спасылкай на даследаванне гатоўнасці беларусаў да атрымання крэдытаў.
У Салігорску сярэдні памер выдадзенага крэдыту (з улікам крэдытных картак) на 17% большы, чым у сярэднім па краіне. У параўнанні з Гомелем розніца яшчэ больш адчувальная — каля 60%. Банкіры тлумачаць гэта адносна высокім узроўнем даходаў у "шахцёрскай сталіцы".

"Памер крэдыту звычайна залежыць ад плацежаздольнасці чалавека, яго ўпэўненасці ў тым, што ён зможа яго пагасіць. Сярэдняя ж зарплата ў Салігорску — адна з самых высокіх у рэспубліцы: людзі тут не баяцца ўзяць у крэдыт вялікія сумы", — растлумачылі ў "Альфа-Банку".

Другое месца ў рэйтынгу займае Мінск. Сталіца пры гэтым чакана лідзіруе па агульнай колькасці выдадзеных пазык. У першую тройку таксама ўваходзіць Барысаў, нязначна адстаючы ад Мінска па сярэднім памеры крэдыту.

Значныя сумы крэдытаў прыцягваюць жыхары Наваполацка, Гродна і Мазыра. У спіс "крэдытных" гарадоў таксама ўваходзяць Магілёў, Віцебск і Баранавічы.

Апошнім у дзясятцы значыцца Пінск. Сярод абласных цэнтраў найменшы "крэдытны апетыт" у Брэста (11-е месца) і Гомеля (16-е).

"Не выключана, што на гатоўнасць чалавека да атрымання крэдыту аказваюць уплыў не толькі эканамічныя, але і сацыяльна-псіхалагічныя фактары, — мяркуюць у "Альфа-Банку". — Як высветлілася, існуе прыкметнае рэгіянальнае адрозненне ў частцы псіхалагічнай гатоўнасці да атрымання пазыкі. Напрыклад, жыхары Гомельскага рэгіёна найбольш кансерватыўныя ў гэтым пытанні, нягледзячы на адносна высокую сярэднюю зарплату".

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 4 снежня 2015
 
Дата публикации:04.12.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:730
 
Ключевые слова:
Кредиты Финансы Зарплата "Альфа-Банк" Статистика Рейтинг
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме