https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Германія актывізуюць навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ДКНТ.
Беларусь і Германія актывізуюць двухбаковае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, біятэхналогій, новых матэрыялаў і энергетыкі. 

Аб гэтым дамовіліся старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Аляксандр Шумілін і пасол ФРГ у Беларусі Петэр Дэтмар.

Бакі выказалі зацікаўленасць у развіцці двухбаковых кантактаў, накіраваных не толькі на даследчую работу, але і на практычны вынік — стварэнне інавацыйных і высокатэхналагічных праектаў.

«Акрамя навуковага супрацоўніцтва нас цікавіць вопыт Германіі па камерцыялізацыі навукова-тэхнічных распрацовак і развіцця інавацыйнага прадпрымальніцтва, у тым ліку моладзевага», — падкрэсліў Аляксандр Шумілін.

У сваю чаргу Петэр Дэтмар паведаміў, што беларуска-германскае навукова-тэхнічнае і інавацыйнае супрацоўніцтва не рэалізавана ў поўнай ступені і бакі маюць шмат агульных падыходаў для яго паглыблення, у тым ліку ў энергетычнай сферы.

У прэс-службе ДКНТ адзначылі, што Германія з’яўляецца вядучым партнёрам Беларусі ў сферы міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. Нарматыўна-прававую базу супрацоўніцтва складаюць Дагавор аб развіцці шырокамаштабнага супрацоўніцтва ў сферах эканомікі, прамысловасці, навукі і тэхнікі, падпісаны ў 1993 годзе, а таксама шэраг дакументаў, падпісаных на яго аснове. Асноўнымі напрамкамі супрацоўніцтва з’яўляюцца медыцына, біятэхналогіі, энергетыка, штучны інтэлект, лазерныя тэхналогіі, оптыка.

Звязда, 28 лістапада 2015
 
Дата публикации:28.11.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:580
 
Ключевые слова:
Беларусь-Германия Товарооборот Инновации Инвестиции Сотрудничество Предпринимательство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме