https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Паўнапраўнае членства Беларусі ў Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА) можа забяспечыць істотны рост даходаў у сярэднетэрміновай перспектыве


Аб гэтым 2 лістапада на прэзентацыі дакумента аб будучых выніках далучэння рэспублікі да СГА паведаміў старшы эканаміст Сусветнага банка Руслан Піянткіўскі.
"Паўнапраўнае членства Беларусі ў СГА можа забяспечыць істотны рост даходаў у сярэдняй і доўгатэрміновай перспектыве. Чаканы рост дабрабыту звязаны са скарачэннем дыскрымінацыйных і асабліва недыскрымінацыйных бар`ераў для пастаўшчыкоў паслуг", - сказаў эксперт.

Ён адзначыў, што зніжэнне бар`ераў для замежных інвестыцый і лібералізацыя нарматыўна-прававога асяроддзя ў сувязі з далучэннем да арганізацыі прывядуць да росту аказваемых дзелавых паслуг. Так, колькасны аналіз паказвае, што найбольшае пашырэнне вытворчасці ў сферы такіх паслуг адбудзецца ў галіне страхавання, камунікацый, а таксама транспарту. "У цэлым, паводле ацэнак, прамы прырост дабрабыту, звязаны з пашырэннем сферы паслуг пасля скарачэння дыскрымінацыйных і недыскрымінацыйных нарматыўных бар`ераў, будзе складаць 7,2 працэнта спажывання, або 3,5 працэнта ВУП", - сказаў Руслан Піянткіўскі.

Як канстатуюць прадстаўнікі Сусветнага банка, узмацненне канкурэнцыі ў сферы прадастаўлення дзелавых паслуг акажа добры ўплыў на прамысловасць.

"У большасці галін прамысловасці чакаецца прырост вытворчасці як у сярэднетэрміновай, так і - больш значны - у доўгатэрміновай перспектыве. Змяншэнне рэгулятарных бар`ераў у сферы прадастаўлення паслуг пашырыць іх асартымент і знізіць цэны на іх, што добра паўплывае на прамысловых спажыўцоў", - растлумачыў старшы эканаміст СБ.

Як мяркуецца, найбольшы рост у аддаленай будучыні адбудзецца па выпуску харчовых прадуктаў, напіткаў і тытунёвых вырабаў (5,1 працэнта), хімічнай вытворчасці (7,1 працэнта) вытворчасці скуры і вырабаў з яе (13,7 працэнта).

Як заўважыў Руслан Піянткіўскі, сельская гаспадарка Беларусі таксама можа выйграць, але ў доўгатэрміновай перспектыве.

"Гадавы рост аб`ёмаў вытворчасці ў гэтай галіне можа дасягнуць 0,8 працэнта ў сярэднетэрміновай, а ў доўгатэрміновай перспектыве - на ўзроўні 6,3 працэнта ў год, што амаль у два разы перавышае сярэдні тэмп росту апошняга дзесяцігоддзя", - паведаміў эксперт.

Разам з тым, прадстаўнікі Сусветнага банка звяртаюць увагу: у адпаведнасці з абавязацельствамі ў ЕАЭС Беларусь абавязана скараціць сельскагаспадарчыя субсідыі прыкладна да расійскага ўзроўню па абавязацельствах гэтай краіны перад СГА. У дакуменце аб далучэнні Беларусі да СГА адзначаецца, што паўнапраўнае членства ў Сусветнай гандлёвай арганізацыі запатрабуе змянення нарматыўна-прававой базы.

У час перагавораў аб далучэнні да СГА, Беларусь павінна будзе падрыхтаваць пералікі абавязацельстваў у такіх галінах, як права інвестараў у сферы дзелавых паслуг, мытнае рэгуляванне, стандарты прадукцыі.

2 лістапада 2015, Мінск
Таццяна Іванюк - БЕЛТА
 
Дата публикации:02.11.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:592
 
Ключевые слова:
Всемирный банк ВТО
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме