https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Украіна спыняе імпартаваць расійскую электраэнергію


Украіна з 13 лістапада спыняе закупкі расійскай электраэнергіі для падтрымання сваёй энергетычнай сістэмы.
Паводле слоў старшыні кампаніі-аператара "Укрэнерга" Зіновія Буцьё, Кіеў вырашыў не рабіць чарговую заяўку Расіі па імпарце электраэнергіі. Украіна будзе спрабаваць забяспечваць уласныя патрэбнасці ў электрычнасці за кошт існуючых у яе энергетычных магутнасцей.

"Сёння (12 лістапада) згодна з заяўкай ажыццяўляецца імпарт электраэнергіі магутнасцю 400 МВт. На заўтра заяўкі ўжо не будзе", - паведаміў ён напярэдадні.

Першапачаткова Украіна і РФ наладзілі пастаўкі электраэнергіі ў 2014 годзе ў рамках сумеснага дагавора аб паралельнай рабоце энергасістэм, але паколькі Кіеў у выніку не задаволіла цана, бакі заключылі камерцыйны кантракт, які ўступіў у сілу 30 снежня мінулага года. Па ім Кіеву прадастаўлялася магчымасць атрымліваць электраэнергію роўным графікам магутнасцю да 1500 МВт.

Чарговы раз Украіна звярнулася да аднаўлення імпарту з Расіі ў пачатку лістапада. У 2014 годзе імпарт электраэнергіі з РФ на Украіну склаў 178 млн кВт гадз, за 9 месяцаў 2015 года - 1,951 млрд кВт гадз. У Міністэрстве энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны разглядаюць магчымасць прадаўжэння кантракта па электраэнергіі.

Паводле слоў кіраўніка міністэрства Уладзіміра Дзямчышына, "кантракт неабходны як страхавы рэсурс". У Кіеве выказваюць зацікаўленасць прадоўжыць дзеянне дакумента "мінімум да канца ацяпляльнага сезона 2015-2016 гадоў".

13 лістапада 2015, Кіеў
БЕЛТА - ТАСС
 
Дата публикации:13.11.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:591
 
Ключевые слова:
Украина Россия Энергетика Электроэнергия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме