https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь плануе запусціць Беларускі касмічны апарат БКА-2 у космас у 2017 годзе


Аб гэтым заявіў старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў.
"Паводле нашых разлікаў, мы плануем запуск на 2017 год. Але гэта калі ўсё будзе добра", - падкрэсліў Уладзімір Гусакоў.

Ён растлумачыў, што нядаўна НАН Беларусі падпісала дагавор з карпарацыяй "Раскосмас" аб стварэнні такога апарата. "Гарантавана можна сказаць, што мы знаходзімся на стадыі актыўнай распрацоўкі. Калі да гэтага вяліся перагаворы, былі сумненні, мы ўдакладнялі пазіцыі па фінансаванні, камплектаванні, электроніцы, то цяпер ужо дакладна вызначыліся: будзем запускаць спадарожнік з расійскімі калегамі", - дадаў старшыня Прэзідыума НАН.

Паводле слоў Уладзіміра Гусакова, лятальныя апараты БКА і БКА-2 будуць знешне падобныя, аднак будуць мець прынцыповае адрозненне ў начынцы, у прыватнасці, у распазнаванні. "Калі ў цяперашнім спадарожніку (БКА) двухметровае распазнаванне, то ў новым плануецца меншае за метр (субметровае)", - сказаў ён.

Новы лятальны апарат будзе мець на борце электроніку беларуска-расійскай вытворчасці і валодаць больш высокай надзейнасцю.

"Да запуску спадарожніка неабходна выканаць комплекс фундаментальных даследаванняў, тэарэтычных разлікаў, а таксама сабраць заказы і правесці эксперыменты і выпрабаванні", - растлумачыў Уладзімір Гусакоў.

Як паведамлялася, у канцы жніўня расійская карпарацыя УНДІЭМ і НАН Беларусі ў час міжнароднага авіяцыйна-касмічнага салона МАКС-2015 падпісалі пагадненне аб распрацоўцы і наступнай эксплуатацыі касмічнага апарата дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі высокага распазнавання - БКА-2.

Раней Расія і Беларусь стварылі сумесную расійска-беларускую наземную інфраструктуру кіравання беларускім (БКА) і расійскім ("КАНОПУС-В") касмічнымі апаратамі і сістэму прыёму і апрацоўкі інфармацыі, што атрымліваецца з іх.

15 верасня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.09.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1118
 
Ключевые слова:
Космос Белорусский спутник Космическое зондирование Земли
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме