https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацбанку і ўраду не варта звяртаць увагу на крытыку, што гучыць на іх адрас, пра ручны рэжым кіравання эканомікай


Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы 8 верасня з дакладам старшыню праўлення Нацыянальнага банка Паўла Калаура.
"Якое хочаце прымяняйце кіраванне, толькі б ад гэтага быў вынік — сёння не да раскошы, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — У нас наперадзе, магчыма, яшчэ больш складаныя часы, і дай бог нам вось так прайсці, як мы сёння ідзем. Сітуацыя ў свеце ад нас не залежыць. Мы павінны да яе прыстасавацца, і мы гэта павінны разумець".

Паводле слоў афіцыйнага лідара, неабходна захаваць трэнд на стабільнасць у валютнай сферы, прадказальнасць грашова-крэдытнай палітыкі. Паводле звестак за студзень—жнівень, насельніцтва на наяўным рынку прадало валюты на 362 млн. долараў ЗША больш, чым купіла. Сярод юрыдычных асоб попыт на валюту перавысіў прапанову толькі ў жніўні, гэта было звязана з неабходнасцю пагашаць валютныя крэдыты.

"Дзякуючы таму што мы перайшлі на курс, які плавае, і ні ў якім выпадку штучна не стрымліваем курс нацыянальнай валюты адносна іншых валют, нам усё-такі ўдалося пераканаць насельніцтва, што мы з ім у гульні гуляць не будзем. І гэта правільна, нам трэба прытрымлівацца такой пазіцыі", — сказаў Лукашэнка.

Найбліжэйшым часам ён мае намер азнаёміцца з цэнамі на спажывецкім рынку — "аж да раскладу па асобных таварах". Лукашэнка падкрэсліў, што перш за ўсё яго хвалюе цэнаўтварэнне на тавары штодзённага попыту. Ён нагадаў пра дадзенае ім ураду даручэнне ўважліва сачыць за цэнамі на спажывецкім рынку, каб была магчымасць "і адміністрацыйна ўздзейнічаць на інфляцыю", і пры гэтым не перабіраючы, каб не атрымаць дэфіцыт тавараў.

Павел Калаур паведаміў, што індэкс спажывецкіх цэн на канец года не перавысіць сярэдняга ўзроўню дадзенага раней прагнозу ў 18% плюс-мінус два працэнтныя пункты.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 8 верасня 2015
 
Дата публикации:08.09.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:906
 
Ключевые слова:
Финансы Инфляция Белорусский рубль Валюта
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме