https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская дэлегацыя падчас візіту ў Арменію абмяркоўвае пытанні навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ДКНТ.
Беларуская дэлегацыя на чале са старшынёй Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Шуміліным 27—28 жніўня знаходзіцца з візітам у Рэспубліцы Арменіі.

Праграмай візіту прадугледжваецца правядзенне другога пасяджэння сумеснай беларуска-армянскай камісіі па пытаннях навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. На парадку дня пасяджэння — сем пытанняў, у тым ліку абмеркаванне перспектыўных кірункаў навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва, а таксама тэрмінаў правядзення конкурсу сумесных праектаў па прыкладных даследаваннях, скіраваных на стварэнне сумесных лабараторый. Акрамя таго, плануецца разгледзець перспектывы стварэння міжнароднага цэнтра па трансферы тэхналогій. 

Запланаваныя сустрэчы беларускай дэлегацыі з кіраўніцтвам Міністэрства адукацыі і навукі, Нацыянальнай акадэміі навук і з прадстаўнікамі навуковых і дзелавых колаў. 

Аляксандр Шумілін плануе таксама наведаць шэраг арганізацый, якія вырабляюць інавацыйныя прадукты (тэхнапаркі, разумны горад, навукаград), і Інстытут сінхратронных даследаванняў "Кендл", які працуе ў галіне атрымання новых ведаў пра структуру і ўласцівасці прынцыпова новых матэрыялаў і сістэм, уключаючы гібрыдныя матэрыялы і сістэмы з біяарганічнымі кампанентамі. На базе інстытута рэалізуецца некалькі высокатэхналагічных праектаў, у тым ліку праект "Арэал" (уяўляе сабою лінейны паскаральнік з лазернай высокачастотнай пушкай). З Інстытутам сінхратронных даследаванняў беларускія вучоныя плануюць выконваць сумесныя даследаванні і эксперыменты па дыягностыцы і лячэнні анкалагічных захворванняў, радыяцыйнай устойлівасці матэрыялаў і сінтэзе новых матэрыялаў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 27 жніўня 2015
 
Дата публикации:27.08.2015
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:1050
 
Ключевые слова:
Беларусь-Армения Инновации Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме