https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Спалучэнне ЕАЭС і Шаўковага шляху дасць адчувальны эканамічны эфект


Такое меркаванне выказаў дырэктар Інстытута эканомікі НАН, член-карэспандэнт НАН, доктар эканамічных навук, прафесар Аляксей Дайнека.
Спалучэнне Еўразійскага эканамічнага саюза і эканамічнага пояса Шаўковага шляху дасць адчувальны эканамічны эфект. 

Тэма спалучэння ЕАЭС і эканамічнага пояса Шаўковага шляху ўзнімалася 10 ліпеня на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ва Уфе. Як лічыць Аляксей Дайнека, спалучэнне двух інтэграцыйных праектаў мае вялікі патэнцыял. "Што датычыцца менавіта нашай краіны, то Беларусь, безумоўна, толькі выйграе ад гэтага. Дзяржавы - члены ЕАЭС праз Шаўковы шлях атрымліваюць магчымасць пашырыць сваю прысутнасць у Азіяцкім рэгіёне, дзе сканцэнтраваны значныя вытворчыя магутнасці. Кітай сёння не адгароджваецца ад ЕАЭС, а шукае магчымасці інтэграцыі, што выгадна для ўсіх удзельнікаў праекта", - лічыць эксперт.

Аляксей Дайнека звярнуў увагу, што ў Беларусі і Кітая ўжо ёсць шэраг дамоўленасцей, якія садзейнічаюць больш цеснаму ўзаемадзеянню на краінавым узроўні. "Кітай будзе ажыццяўляць па Шаўковым шляху транзіт тавараў у Еўропу, і для Беларусі гэта таксама будзе выгадна. Разам з тым праект мае на мэце не толькі таварны абмен паміж рэгіёнамі, але і маштабнае інвесціраванне. Плюсам стане таксама стварэнне новых рабочых месц", - адзначыў эксперт.

Такім чынам, спалучэнне ЕАЭС і эканамічнага пояса Шаўковага шляху дасць магчымасць стварыць не толькі транспартны калідор, але і платформу для ўмацавання эканамічнага ўзаемадзеяння. "Кітай будзе ўкладваць інвестыцыі ў будаўніцтва інфраструктуры Шаўковага шляху, і гэта прынясе краінам, праз якія ён пройдзе, эканамічную выгаду", - рэзюмаваў Аляксей Дайнека.

БЕЛТА, 10 ліпеня 2015
 
Дата публикации:10.07.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1063
 
Ключевые слова:
Шёлковый путь ЕАЭС Интеграция ШОС Логистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме