https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" плануецца арганізаваць высокатэхналагічную вытворчасць на аснове беларускага лёну


Аб гэтым паведаміў 14 ліпеня 2015 намеснік міністра эканомікі Беларусі Аляксандр Ярашэнка ў час кітайска-беларускага форуму па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з правінцыяй Цынхай (КНР).
Адно са знакавых пагадненняў, якое было падпісана сёння на форуме, - аб супрацоўніцтве паміж Адміністрацыяй Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", ААТ "Цынхайская група Sunglow" і СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" ў галіне медыцыны, тэкстылю і фотаэлектрычнасці. "Плануецца развіваць вытворчасць, асновай якой будзе беларускі лён. Кітайскі бок гатовы разгледзець магчымасці фінансавання пасеваў, уборкі лёну, каб атрымліваць з гэтай прадукцыі лекавыя прэпараты па кітайскіх тэхналогіях, а таксама экспартаваць гэты прадукт, у тым ліку перапрацаваны ў выглядзе льнянога алею, у КНР", - растлумачыў Аляксандр Ярашэнка.

Намеснік міністра адзначыў, што акцэнт у індустрыяльным парку плануецца зрабіць на стварэнні высокатэхналагічных вытворчасцей інавацыйнай прадукцыі, каб яны далі штуршок развіццю беларускай эканомікі і прасоўванню прадукцыі на еўразійскі, еўрапейскі і іншыя рынкі.

Яшчэ адзін перспектыўны напрамак, які плануецца актыўна развіваць, - гэта лагістыка. "Мы цудоўна разумеем, што прыход кітайскага тавару ў Беларусь і наадварот будзе эканамічна выгадным, калі будзе наладжана менавіта тая лагістыка, якая дасць магчымасць мінімізаваць выдаткі паставак. Таму ў лагістыцы ў тым ліку заключаецца аснова нашага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва", - растлумачыў ён.

14 липеня ў Мінску адбыўся кітайска-беларускі форум па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, на якім былі прадстаўлены інвестыцыйныя магчымасці Беларусі і гандлёва-эканамічны патэнцыял правінцыі Цынхай. Таксама адбылася кантактна-кааперацыйная біржа, у ходзе якой беларускі і кітайскі бакі абмеркавалі пытанні прамысловай кааперацыі і эканамічнага партнёрства. Акрамя таго, з мэтай стымулявання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў атэлі "Пекін" арганізавана выстаўка арыгінальнай прадукцыі, якая вырабляецца кампаніямі правінцыі Цынхай. Кітайскія прадпрымальнікі прадставілі мадэль беспілотнага лятальнага апарата, вымяральныя прыборы, прадукты харчавання, алкагольныя напіткі, тыбецкія лекавыя прэпараты, дывановыя вырабы, тэкстыль і вырабы з воўны, пуху, кашаміру.

14 ліпеня 2015, Мінск
Юлія Огнева - БЕЛТА
 
Дата публикации:14.07.2015
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Экономика
Просмотров:1415
 
Ключевые слова:
Инвестиции Беларусь-Китай Сотрудничество Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме