https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Катар мае намер прадоўжыць інвестыцыйнае супрацоўніцтва з Беларуссю


Аб гэтым заявіў 3 ліпеня памочнік міністра абароны Катара Тані Абдулрахман аль-Кувары.
Паводле слоў памочніка міністра абароны, будаўніцтва шматфункцыянальнага спартыўна-гасцінічнага комплексу ў Мінску - толькі пачатак інвестыцый Катара ў Беларусь. "У нас у планах рэалізацыя яшчэ аднаго буйнога праекта. Гэта будзе, магчыма, сюрпрызам для Беларусі, пакуль гэта сакрэт", - сказаў Тані Абдулрахман аль-Кувары.

Катарскія інвестары азнаёміліся з будаўніцтвам гасцінічнага комплексу на праспекце Пераможцаў. У мерапрыемстве, у прыватнасці, прынялі ўдзел дзяржаўны міністр па пытаннях абароны Катара Хамад Бен Алі аль-Атыя, міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў, памочнік Прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Віктар Лукашэнка, старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.

Агульная плошча комплексу, які складаецца з чатырох будынкаў, роўная 65 тыс. кв.м. Аб`ём прамых інвестыцый Катара ў будаўніцтва склаў каля $160 млн. Комплекс узведзены на 80 працэнтаў, цяпер тут праводзяцца аддзелачныя работы. Чакаецца, што аб`ект будзе здадзены да канца 2015 года.

3 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.07.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:719
 
Ключевые слова:
Беларусь-Катар Инвестиции Сотрудничество Строительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме