https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Экспарт беларускай хлебабулачнай прадукцыі ажыццяўляецца ў 15 краін свету


Аб гэтым расказала на прэс-канферэнцыі намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення перапрацоўчай прамысловасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Ірына Баранцэвіч.
"Хлебапякарныя прадпрыемствы за 2022 год павялічылі экспарт прадукцыі на 40 працэнтаў. У бягучым годзе гэта тэндэнцыя захоўваецца. Ёсць перспектыўныя напрамкі, нам адкрыліся многія краіны далёкай дугі, прапрацоўваецца пытанне паставак хлебабулачных вырабаў на кітайскі рынак", - заявіла Ірына Баранцэвіч.

Паводле яе слоў, у 2022 годзе айчынны заварны хлеб і экструзійная прадукцыя пастаўляліся ў 15 краін свету. У іх ліку - Азербайджан, Арменія, Германія, Ізраіль, Латвія, Літва, Расія, ЗША, Туркменістан і іншыя.

"Нашы хлебапякарныя прадпрыемствы прадаўжаюць развівацца ў адпаведнасці з комплекснай праграмай да 2025 года. У нас ажыццяўляюцца інвестпраекты па будаўніцтве і мадэрнізацыі вытворчасцей, замене абсталявання, устаноўцы новых ліній. Таксама цяпер актыўна развіваецца экструзійная вытворчасць, у прыватнасці вытворчасць сухіх сняданкаў, а таксама тэхналогіі замарозкі і павелічэння тэрмінаў годнасці без прымянення дабавак і паляпшальнікаў. Акрамя таго, існуюць інвестпраекты, якія даюць магчымасць мадэрнізаваць і ўстанавіць новыя лініі па канкурэнтаздольнай, імпартазамяшчальнай прадукцыі", - адзначыла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення перапрацоўчай прамысловасці Мінсельгасхарча.

18 ліпеня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.07.2023
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:292
 
Ключевые слова:
Импортозамещение Экспорт Хлеб
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме