https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Валавы знешні доўг Беларусі за першы квартал 2015 года зменшыўся на 4,5 працэнта і на 1 красавіка склаў $38 230,8 млн.


Такія даныя змешчаны ў статыстычнай справаздачы Нацыянальнага банка Беларусі.
Кароткатэрміновы валавы знешні доўг Беларусі на 1 красавіка 2015 года склаў $14 125,2 млн, зменшыўшыся ў параўнанні з 1 студзеня бягучага года на 2,7 працэнта. Доўгатэрміновы валавы знешні доўг за студзень-сакавік склаў $24 105,6 млн, зменшыўшыся на 5,5 працэнта.

На долю органаў дзяржаўнага кіравання ў структуры валавога знешняга доўгу краіны на 1 красавіка прыпадала $12 829,1 млн, што на 2,2 працэнта менш у параўнанні з данымі на пачатак года.

На працягу першага квартала 2015 года на абслугоўванне валавога знешняга доўгу (без уліку пагашэння гандлёвых крэдытаў і кароткатэрміновых абавязацельстваў банкаў) накіравана $2,2 млрд, што эквівалентна 17,7 працэнта ВУП або 29,5 працэнта экспарту тавараў і паслуг. У тым ліку на пагашэнне асноўнага доўгу расходавана $1,8 млрд, на плацяжы па працэнтах і іншых выплатах - $0,4 млрд.

Валавы знешні доўг Беларусі ўяўляе сабой нявыплачаную суму фактычных бягучых і неабумоўленых абавязацельстваў рэзідэнтаў Беларусі перад нерэзідэнтамі, якія патрабуюць выплаты асноўнага доўгу і/або працэнтаў дэбіторам у будучы перыяд часу. Валавы знешні доўг уключае ў сябе доўг органаў дзяржаўнага кіравання, органаў грашова-крэдытнага рэгулявання, банкаў і іншых сектараў эканомікі.

15 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.06.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:883
 
Ключевые слова:
ВВП Госдолг Финансы Кредиты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме