https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь зацікаўлена ў новым крэдыце МВФ, сума яшчэ не абмяркоўвалася


Аб гэтым 29 траўня паведаміў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі.
Паводле слоў міністра, у няпросты эканамічны час беларускі бок не быў бы супраць праграмы з МВФ па крэдытаванні. "Гэта вельмі важна для падтрымкі эканамічнага развіцця нашай дзяржавы. З іншага боку - гэта важны пасыл для міжнароднай супольнасці і нашых партнёраў у іншых краінах: мы сапраўды сур`ёзная краіна, плацім своечасова па крэдытах і можам запазычваць сродкі для пераўтварэння ў эканамічным развіцці", - сказаў Уладзімір Зіноўскі.

Адказваючы на пытанне аб суме крэдыту, міністр адзначыў, што гэта можна вырашыць толькі шляхам перагавораў. "Якія канкрэтна сродкі мы хочам, мы яшчэ не абмяркоўвалі. Хоць вядзём размову аб магчымым крэдытаванні Міжнародным валютным фондам", - сказаў ён.

Дзейнасць МВФ у Беларусі накіравана на супрацоўніцтва з урадам і Нацыянальным банкам пры падрыхтоўцы праграм эканамічнай палітыкі з акцэнтам на падаткова-бюджэтную і грашова-крэдытную палітыку, абменны курс і гандлёвую палітыку з мэтай дасягнення значнага эканамічнага росту, нізкай інфляцыі і ўстойлівага плацежнага балансу.

Міжнародны валютны фонд - спецыялізаваная ўстанова ААН са штаб-кватэрай у Вашынгтоне (ЗША). Афіцыйная дата стварэння МВФ - 27 снежня 1945 года. Беларусь з`яўляецца членам МВФ з 1992 года.

29 траўня 2015, Мінск 
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.05.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:914
 
Ключевые слова:
МВФ Кредиты Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме