https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Бранская вобласць плануюць стварыць сумесную вытворчасць веласіпедаў


Аб гэтым паведаміў 21 мая ў час прэзентацыі знешняй эканамічнай дзейнасці Бранскай вобласці ў Мінску часова выконваючы абавязкі губернатара Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз.
"Сёння мы прадстаўляем нашу выстаўку, перадавыя прадпрыемствы ў сельскагаспадарчай і прамысловай галінах. Нам важна, каб беларускія партнёры больш даведаліся пра нашы магчымасці", - падкрэсліў Аляксандр Багамаз.

У час выстаўкі прагучала прапанова кіраўніцтва Жукоўскага веламотазавода аб стварэнні сумеснай вытворчасці. "Прадстаўнікі беларускага боку зацікавіліся, у вас жа таксама ёсць падобны завод і чаму б нам не стварыць сумеснае прадпрыемства? Лічу, гэта будзе рэалізавана", - адзначыў ён.

Гаворачы аб сельскай гаспадарцы свайго рэгіёна, Аляксандр Багамаз падкрэсліў, што гэта галіна развіваецца дынамічна. Рост складае 20-30 працэнтаў у год. "Нам цяпер неабходна тэхніка, якая дае магчымасць працаваць на ўзроўні сусветных стандартаў, і нашы сельгасвытворцы разумеюць, што беларуская тэхніка не ўступае імпартным аналагам, але таннейшая ў разы, - сказаў ён. - Гэта дае яшчэ адзін шанц на развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Беларуссю".

Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў адзначыў, што задаволены інтэграцыйнымі працэсамі ў галіне эканомікі, прамысловасці і сельскай гаспадаркі паміж прадпрыемствамі Бранскай вобласці і Беларусі. "Але трэба рухацца далей з улікам новых рэалій Еўразійскага эканамічнага саюза. Бранская вобласць уваходзіць у першую дзясятку па аб`ёме тавараабароту ў Расіі. Гэта не сыравінны рэгіён. Тут няма газу і нафты, толькі прадукцыя прамысловай вытворчасці і сельскай гаспадаркі. У нас ёсць патэнцыял для супрацоўніцтва", - рэзюмаваў ён.

Кіраўнік аддзялення пасольства Беларусі ў Расійскай Федэрацыі ў Смаленску Мікалай Куцко адзначыў, што за апошнія пяць гадоў узаемны тавараабарот Беларусі і дзесяці расійскіх рэгіёнаў, што ўваходзяць у зону адказнасці аддзялення, вырас больш як у 4 разы. "Мы павялічылі лічбу з $2 млрд да $8,5 млрд. У зону нашай адказнасці ўваходзяць такія гарады, як Смаленск, Бранск, Белгарад, Тула, Варонеж, Арол, Калуга. Такія прэзентацыі, як тая, што прайшла сёння, мы плануем арганізоўваць з усімі гэтымі рэгіёнамі", - падкрэсліў ён.

Амаль 20 прадпрыемстваў Бранскай вобласці сёння прэзентавалі свае магчымасці на выстаўцы знешнеэканамічнай дзейнасці гэтага рэгіёна. Адбылося пасяджэнне рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Бранскай вобласці, у час якой быў падпісаны план мерапрыемстваў па аптымізацыі супрацоўніцтва на 2015-2016 гады. Акрамя эканамічных пытанняў у яго ўвайшоў і шырокі блок пытанняў сацыяльнай сферы, аховы здароўя, адукацыі, навукі, турызму.

21 мая 2015, Мінск
Святлана Міховіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:21.05.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:799
 
Ключевые слова:
Бранск Совместное производство Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме