https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі ажыццяўляецца пад самым строгім кантролем


Аб гэтым заявіў 22 красавіка намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка на цырымоніі адкрыцця VII Міжнароднай выстаўкі "Атамэкспа-Беларусь".
"Будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі ажыццяўляецца пад строгім кантролем з пункту гледжання якасці, надзейнасці. Я ўдзячны і расійскім калегам, і нашым будаўнічым трэстам, якія працуюць, за тое, што мы ідзём дакладна па графіку", - адзначыў Уладзімір Сямашка.

Намеснік прэм`ер-міністра адзначыў, што адносіны Беларусі і Расіі апошнія гады пастаянна ўмацоўваюцца, усе інтэграцыйныя пачынанні падмацоўваюцца канкрэтнымі праектамі. "У гэтым сэнсе праект будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі - паказальны, грандыёзны. Такога яшчэ Беларусь не ведала. $8 млрд будзе каштаваць сама станцыя. Плюс інфраструктура - з пасёлка Астравец трэба зрабіць малады сучасны горад", - канстатаваў Уладзімір Сямашка. Ён нагадаў, што ўвод у эксплуатацыю першага энергаблока запланаваны на 2018 год, другога - не пазней за 2020 год.

Уладзімір Сямашка падкрэсліў, што такія мерапрыемствы, як "Атамэкспа-Беларусь", даюць магчымасць спецыялістам абмеркаваць дасягнутыя поспехі і перспектывы развіцця галіны. Ён пажадаў удзельнікам выстаўкі плённай работы, каб усе запланаваныя мерапрыемствы былі рэалізаваны.

22 красавіка ў Мінску адкрываецца VII Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Атамэкспа-Беларусь 2015", якая прадоўжыцца па 24 красавіка. Мерапрыемства праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства энергетыкі Беларусі пры падтрымцы дзяржкарпарацыі "Расатам". Асноўнай мэтай форуму з`яўляецца дэманстрацыя найноўшых тэхналогій праектавання, будаўніцтва і эксплуатацыі АЭС, забеспячэнне эфектыўных паставак абсталявання для будаўніцтва АЭС, развіццё неэнергетычнага прымянення ядзернай энергіі.

Праграма выстаўкі ўключае навукова-практычную канферэнцыю "Развіццё атамнай энергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь", асноўнымі тэмамі якой з`яўляюцца пытанні будаўніцтва і пастаўкі абсталявання для Беларускай АЭС, забеспячэння бяспекі і стварэння ядзернай інфраструктуры, пытанні грамадскай прымальнасці атамнай энергетыкі. Удзельнікам выстаўкі прадастаўлена магчымасць дзелавых кантактаў з прадстаўнікамі заказчыкаў АТ "НІАЭП" - ЗАТ "Атамбудэкспарт" і прадпрыемства "Беларуская АЭС".

22 красавіка 2015, Мінск
Юлія Огнева - БЕЛТА
 
Дата публикации:22.04.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:807
 
Ключевые слова:
Белорусская АЭС Энергетика Строительство "Атомэкспо-Беларусь 2015" Выставка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме