https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МЗС Беларусі прапануе больш актыўна выкарыстоўваць электронныя пляцоўкі для прасоўвання прадукцыі на новыя рынкі


Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей 25 красавіка на пасяджэнні Савета Міністраў.
Міністэрства замежных спраў Беларусі прапануе больш актыўна выкарыстоўваць электронныя пляцоўкі для прасоўвання прадукцыі на новыя рынкі. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей сёння на пасяджэнні Савета Міністраў аб выніках знешняга гандлю таварамі і дыверсіфікацыі экспарту за студзень-люты 2015 года, а таксама ацэнцы аб`ёмаў экспарту тавараў за сакавік бягучага года.

"Мінгандлю і Беларускай універсальнай таварнай біржы трэба актывізаваць выкарыстанне электронных пляцовак у прасоўванні прадукцыі на новыя рынкі. Мы павінны ўдзяліць гэтаму вялікую ўвагу, таму што ўсе нашы канкурэнты актыўна працуюць у гэтай сферы. Не трэба спадзявацца толькі на прамыя перагаворы", - адзначыў міністр.

Уладзімір Макей таксама падкрэсліў, што Парк высокіх тэхналогій павінен аказаць садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у змяненні сваіх электронных візітных картак - сайтаў. Акрамя таго, МЗС прапануе фарміраваць экспертныя групы прадстаўнікоў арганізацый-экспарцёраў для прапрацоўкі візітаў у краіны, рынкі якіх з`яўляюцца перспектыўнымі для экспарту, а таксама прыняць дадатковыя меры па актывізацыі работы ў сферы знешнеэканамічнай дзейнасці двухбаковых міжурадавых камісій, камітэтаў, саветаў.

Гаворачы аб дыверсіфікацыі экспарту, міністр замежных спраў паведаміў, што нарошчванне аб`ёмаў экспарту ў рэгіянальным разрэзе адзначана ў краіны Азіі: прырост $106,7 млн. "Азіяцкі вектар экспарту становіцца даволі перспектыўным, але не так хутка, як гэтага хацелася б", - падкрэсліў Уладзімір Макей. У той жа час, паводле яго слоў, па астатніх рынках назіраецца скарачэнне экспарту. У краінавым разрэзе па выніках студзеня-лютага 2015 года выканаць даведзеныя прагнозныя паказчыкі, без уліку нафты, нафтапрадуктаў і азотных угнаенняў, змаглі ў 19 з 55 дзяржаў. Хоць па некалькіх краінах заданне перавыканана ў 2-3 разы. Сярод іх Індыя, Аўстралія, Інданезія, В`етнам, ЗША, Балгарыя.

25 красавіка 2015, Мінск
Святлана Міховіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:25.04.2015
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1267
 
Ключевые слова:
Парк высоких технологий Интернет Экспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме