https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь заключыла новы кантракт на пастаўку 4 тыс.т сухога малака ў Венесуэлу


Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Беларусь заключыла новы кантракт на пастаўку сухога натуральнага малака (СНМ) у Венесуэлу.

Пад патранажам Мінсельгасхарча адбыліся перагаворы аб заключэнні кантракта на пастаўку ў Венесуэлу сухога натуральнага малака беларускай вытворчасці, паведамілі ў міністэрстве. У ходзе сустрэчы бакі адзначылі здавальняючую работу па выніках мінулага года, высокую якасць беларускага прадукту і выказалі зацікаўленасць у прадаўжэнні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Вынікам перагавораў стала дамоўленасць аб заключэнні новага кантракта на пастаўку ў Венесуэлу сухога натуральнага малака да канца бягучага года ў аб`ёме 4 тыс.т. Пастаўкі будуць праводзіць тры айчынныя прадпрыемствы - ААТ "Беллакт", ААТ "Лепельскі малочна-кансервавы камбінат" і ААТ "Лідскі малочна-кансервавы камбінат".

Як паведамілі ў Мінсельгасхарчы, у першым квартале Беларусь паставіла ў Венесуэлу 1 тыс.т СНМ. Усяго ж за першыя тры месяцы бягучага года рэспублікай экспартавана 8,8 тыс.т сухога натуральнага малака, з якіх 7,5 тыс.т - у Расію.

Малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы рэспублікі пастаўляюць сухое натуральнае вітамінізаванае малако ў Венесуэлу з 2007 года. За гэты час было адгружана амаль 40 тыс.т гэтай прадукцыі.

8 траўня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.05.2014
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1214
 
Ключевые слова:
Венесуэла
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме