https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


ААТ "Нафтан" плануе дасягнуць да 2020 года глыбіні перапрацоўкі нафты на ўзроўні 95,8 працэнта


Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення рэалізацыі нафтапрадуктаў прадпрыемства Сяргей Хоміч 8 красавіка ў Мінску на міжнароднай канферэнцыі па нафтаперапрацоўцы і экспарце нафтапрадуктаў.
У ААТ рэалізуюцца два блокі праграм мадэрнізацыі - да 2015 года і да 2020 года. Асноўны эфект будзе дасягнуты за кошт будаўніцтва комплексу глыбокай перапрацоўкі нафты ў складзе ўстаноўкі запаволенага каксавання, устаноўкі ўтылізацыі серавадароду і ўстаноўкі вытворчасці серы. У час рэалізацыі другога блока праграм мадэрнізацыі будзе пабудаваны яшчэ адзін комплекс гідракрэкінгу.

Глыбіня перапрацоўкі нафты з цяперашніх 75,6 працэнта павялічыцца ў 2016 годзе да 89 працэнтаў, а да 2020 года - да 95,8 працэнта, што з`яўляецца адным з самых высокіх паказчыкаў на постсавецкай прасторы.

Ужо пачынаючы з 2016 года прадпрыемства зможа перапрацоўваць 12 млн т нафты, падвоіць выпрацоўку высокаактанавага бензіну, цалкам пяройдзе на выпуск дызпаліва з нізкай колькасцю серы ў саставе, зменшыць выпуск топачнага мазуту і наладзіць выпуск новай прадукцыі, сярод якой нафтавы кокс. Яго выпуск з 2016 года складзе 460 тыс.т у год, а пачынаючы з 2021 года - 760 тыс.т. Кокс плануецца накіраваць на ўнутраны рынак для патрэб прадпрыемстваў цэментнай галіны.

Як растлумачыў Сяргей Хоміч, у параўнанні з Мазырскім НПЗ "Нафтан" больш арыентаваны на выпрацоўку дызельнага паліва, вырабляе шырокі спектр іншых нафтапрадуктаў і прадуктаў нафтахіміі. Праграмы мадэрнізацыі дапамогуць, паводле яго слоў, утрымаць пазіцыі прадпрыемства на рынках.

У 2013 годзе экспарт прадпрыемства склаў у грашовым выражэнні $3,4 млрд, у натуральным выражэнні - каля 4 млн т нафтапрадуктаў, дзе доля прадуктаў нафтахіміі склала 13 працэнтаў. 83 працэнты экспарту "Нафтана" прыпадала на краіны далёкага замежжа. Паводле ацэнкі Сяргея Хоміча, вельмі моцна - у 2,5 раза ў параўнанні з 2012 годам - павялічыўся экспарт у Расію. У цэлым прадукцыя Наваполацкага НПЗ пастаўлялася ў 30 краін свету. Лідары па спажыванні нафтапрадуктаў "Нафтана" - Нідэрланды, Вялікабрытанія, Расія. Уся прадукцыя ААТ "Нафтан" сертыфікавана па еўрапейскіх рэгламентах. У 2012 годзе пачаты выпуск бензіну АІ-95 па рэгламенце "Еўра-5".

8 красавіка 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.04.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1206
 
Ключевые слова:
Нафтан Нефтепеработка Наваполацк
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме