https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Знешні дзярждоўг Беларусі вырас на 7,4 працэнта да $13,4 млрд


Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.
Знешні дзяржаўны доўг Беларусі па стане на 1 ліпеня 2014 года павялічыўся з пачатку года на $921,5 млн, або на 7,4 працэнта (з улікам курсавых розніц), і склаў $13,4 млрд.

У студзені-чэрвені 2014 года прыцягнуты знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму $2 млрд 435,9 млн: $2 млрд па крэдыце Банка ЗГБ Расійскай Федэрацыі; $245,3 млн па дзяржаўным экспартным крэдыце ўрада Расіі і крэдыце Знешэканамбанка РФ для будаўніцтва АЭС; $166 млн па крэдытах банкаў КНР; $24,3 млн па крэдытах МБРР; $0,3 млн па крэдыце ЕБРР.

Пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу з пачатку 2014 года склала $1 млрд 507,3 млн: $691,8 млн - выкананне абавязацельстваў перад МВФ па крэдыце "стэнд-бай"; $577,5 млн - па крэдытах урада Расіі і Банка ЗГБ РФ; $89,4 млн - па крэдытах банкаў КНР; $88,3 млн - па крэдыце АКФ ЕўрАзЭС; $52,6 млн - па крэдыце банка Венесуэлы; $6,9 млн - па крэдытах МБРР; $0,7 млн - па крэдытах ЗША; $0,1 млн - па крэдыце банка Германіі.

Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 ліпеня 2014 года павялічыўся ў параўнанні з пачаткам бягучага года на Br22,4 трлн, або на 14,6 працэнта, і склаў Br176,4 трлн.

Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 ліпеня 2014 года склаў Br40,1 трлн і павялічыўся з пачатку года на Br4,4 трлн, або на 12,4 працэнта (з улікам курсавых розніц).

За студзень-чэрвень 2014 года размешчана ўнутраных дзяржаўных аблігацый для фізічных асоб на суму $35,5 млн і для юрыдычных асоб на суму $223,9 млн, 43,7 млн еўра і Br641,5 млрд. З пачатку 2014 года пагашана дзяржаўных аблігацый для юрыдычных асоб на суму $75 млн і Br190,3 млрд.

31 ліпеня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:31.07.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:795
 
Ключевые слова:
Финансы Госдолг Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме